Нета Барзілай

ізраільская спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Нета Барзілай
Remove ads

Нета Барзілай[3], Нэта Барзілай[4] (іўр.: נטע ברזילי; нар. 22 студзеня 1993) — ізраільская спявачка. Пераможца конкурсу «Еўрабачанне 2018» ад Ізраіля з песняй «Toy»[5].

Хуткія факты Нета Барзілай, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Барзілай нарадзілася 22 студзеня 1993 года ў горадзе Ход-ха-Шарон. Выступала ў Іерусаліме 18 красавіка 2018 года на святочным канцэрце, прысвечаным 70-годдзю незалежнасці Дзяржавы Ізраіль.

З’яўляецца пераможцай 5-га сезону шоу А-Кохаў А-Ба Лэ-Эйровізйон (іўр.: הכוכב הבא לאירוויזיון, «Наступная зорка Еўрабачання»)[6], што дазволіла ёй прадстаўляць сваю краіну на «Еўрабачанні 2018».

8 мая 2018 года з песняй «Toy» («Цацка») Нэта, выступіўшы ў першым паўфінале «Еўрабачання», прайшла ў фінал, а 12 мая 2018 года выступіла ў фінале, дзе атрымала перамогу. Па выніках галасавання журы яна заняла 3-е месца; гледачы ж далі ёй максімальную колькасць балаў, што дазволіла Нэце апярэдзіць іншых удзельнікаў, уключаючы Сэзара Сэмпасана з Аўстрыі, які перамагаў пасля галасавання журы.

Крытыкі мяркуюць, што тэкст песні «Цацка» мае адсылкі да акцыі #MeToo (гэты хэштэг з’явіўся ў сацсетках у межах кампаніі па прыцягненню ўвагі да праблемы сексуальнага гвалту), тэмы талерантнасці ды павагі да жанчыны[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Netta Barzilai to represent Israel in Lisbon!. Праверана 2018-02-24.
  2. Israel: Netta Barzilai wins "The Next Star for Eurovision 2018" | wiwibloggs. wiwibloggs [амерыканская англійская]. 2018-02-13. Праверана 2018-02-24.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads