Конкурс песні Еўрабачанне 2018

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конкурс песні Еўрабачанне 2018
Remove ads

Конкурс песні Еўрабачанне 2018 (англ.: Eurovision Song Contest 2018, фр.: Concours Eurovision de la chanson 2018, парт.: Festival Eurovisão Da Canção 2018) — 63і конкурс песні «Еўрабачанне», які ўпершыню праходзіў у Партугаліі, у горадзе Лісабон, дзякуючы перамозе Салвадора Сабрала з песняй «Amar pelos dois» на конкурсе мінулага года, які праходзіў ў горадзе Кіеў, Украіна. Першы і другі паўфіналы адбыліся 8 і 10 мая, фінал — 12 мая 2018 года.

Хуткія факты Дата, 1-ы паўфінал ...

На Еўрабачанні-2018 па суме галасоў ад тэлегледачоў і нацыянальных журы перамагла прадстаўніца Ізраіля Нэта Барзілай з пацешнай песняй «Toy» («Цацка»)[1][2][3]. Тэлегледачы з вялікім адрывам паставілі яе на першае месца, а журы — на трэцяе.

Remove ads

Месца правядзення

Thumb
Месца правядзення конкурсу, Алтыс-Арэна у Лісабоне, Партугалія

Дзякуючы перамозе Салвадора Сабрала на «Еўрабачанні 2017» з песняй «Amar pelos dois», конкурс прымала краіна-пераможца — Партугалія. Арганізацыяй конкурсу займаўся RTP[4]. Выканаўчы супервайзер конкурсу Ён Ола Санд на прэс-канферэнцыі пераможца прапанаваў партугальскаму вяшчальніку распачаць працэс адбору кандыдатаў на правядзенне конкурсу так, як гэта рабілася раней іншымі краінамі[4]. 15 мая 2017 года RTP пацвердзіў, што месцам правядзення конкурсу будзе горад Лісабон, аднак канчатковае рашэнне было прынята пазней[5].

Выбар месца правядзення

Асноўныя патрабаванні на конт выбару горада-гаспадара былі выказаны ў дакуменце, які Еўрапейскі вяшчальны саюз перадаў RTP пасля перамогі Партугаліі на конкурсе ў Кіеве:[6]

  • Месца, якое ўмяшчае каля 10000 гледачоў.
  • Міжнародны прэс-цэнтр, для 1500 журналістаў, з роўнымі магчымасцямі для ўсіх дэлегатаў.
  • Зручнае размеркаванне гатэляў (з рознымі коштавымі катэгорыямі), якое дазваляе размясціць не менш за 2000 дэлегатаў, акрэдытаваных журналістаў і гледачоў.
  • Эфектыўная транспартная інфраструктура, якая ўключае найбліжэйшы міжнародны аэрапорт з лёгка даступнымі злучэннямі з горадам, месцам правядзення і гатэлямі.

Акрамя Лісабону, іншыя гарады таксама заявілі, што жадаюць правесці у сябе: Брага, Эшпінью, Фару, Гандамар, Гімарайнш, і Санта-Мары-да-Фэйра.[7][8][9] Мэр горада Порту, Руі Марэйра, заявіў што не зацікаўлены ў тым, каб "марнаваць мільёны даляраў на правядзенне конкурсу",[10] але паабяцаў падтрымаць заяўку Вялікага Порту (Гандамар, Санта-Марыя-да-Фэйра, Эшпінью).[8]

13 чэрвеня 2017 года прадстаўнікі RTP сустрэліся з рэферэнс-групай еўрабачання ў штаб-кватэры ЕВС ў Жэневе. Падчас сустрэчы афіцыйныя асобы RTP, наведалі семінар, які быў прысвечаны некалькім тэмам, звязаным з правядзеннем конкурсу песні Еўрабачанне і перанялі вопыт украінскай тэлекампаніі НСТУ. Таксама яны мелі магчымасць прэзентаваць свае планы па правядзенню конкурса,у тым ліку і прапановы на конт месца правядзення.[11]

25 ліпеня 2017 года ЕВС і RTP абвесцілі пра тое, што ў выніку конкурсу горадам для правядзення конкурсу быў абраны Лісабон.[12] Акрамя таго RTP назвала Парк нацый, дзе знаходзіцца Алтыс Арэна, месцам правядзення.[13]

Больш інфармацыі Горад, Арэна ...
Remove ads

Арганізацыя конкурсу

Змены ў правілах

Еўрапейскі вяшчальны саюз унёс змены ў рэгламент конкурсу. Па новых правілах, краіны-удзельнікі не маюць права адпраўляць выканаўцаў або дэлегатаў, якім забаронена наведваць краіну-гаспадара. Таксама тэлеканал-арганізатар, абавязаны арганізаваць выступ усіх удзельнікаў ужывую на сцэне.

Па новых правілах, тэлеканал-арганізатар павінен выконваць усе тэрміны, якія ўсталяваныя ЕВС. Пры парушэнні тэрмінаў, ЕВС мае права перадаць конкурс іншай краіне.

Змены датычыліся і нацыянальных журы. Члены журы павінны галасаваць цалкам незалежна, справядліва, аб'ектыўна, выкарыстоўваючы свае прафесійныя навыкі. Член журы не павінен быць звязаны з удзельнікам або аўтарам песні[29][30].

Арганізатары конкурсу змянілі падлік галасоў журы. Калі раней адзін з пяці членаў журы ставіў песню на апошняе месца, а астатнія - на першае, то гэта пазбаўляла магчымасці песні атрымаць 12 балаў. Цяпер жа меркаванне аднаго члена журы паасобку, будуць маць меншую вагу, у параўнанні з меркаваннем большасці. Іншымі словамі, чым ніжэй ставіць песню , тым меней шанец паўплываць на агульны вынік, чым вышэй — тым уплыў яго меркавання большы[31].

Remove ads

Фармат

Дызайн

Слоган конкурсу, All Aboard! (бел. «Усе на борт!»), быў прэзентаваны на прэс-канферэнцыі, якая прайшла 7 лістапада 2017 года ў Лісабонскім акіянарыуме [32] Візуальны дызайн быў створаны на аснове марскіх матываў, бо Партугалія знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяну. Разам з асноўным лагатыпам, на якім намалявана стылізаваная ракавіна, былі распрацаваны дванаццаць дадатковых эмблемаў, якія сімвалізуюць розныя аспекты марской экасістэмы. Ён Ола Санд адзначыў, што тэма і лагатып конкурсу рэзаніруюць з гісторыяй Лісабона і падкрэсліваюць асноўныя каштоўнасці конкурса Еўрабачанне, уключаючы нашую разнастайнасць. Акіян злучае нас усіх. Яго разнастайнасць можа забяспечыць натхненне для ўсіх удзельнікаў конкурсу, якіх яны з нецярпеннем чакаюць у Лісабоне ў маі наступнага года.[33]

Вядучыя

Thumb
Вядучыя конкурса песні «Еўрабачанне 2018»

8 студзеня 2018 года партугальскі вяшчальнік RTP абвесціў склад вядучых конкурса. Гэта былі Катарына Фуртада, Даніэла Руа, Сільвія Альберта і Філамена Каутэла.[34]. Філамена Каутэла стала актрысай у 2000 годзе. Першы дэбют у якасці вядучай адбыўся ў 2005 годзе на тэлеканале MTV Portugal. Была вядучай нацыянальнага адбору Festival da Canção 2017 і абвеснікам «Еўрабачання» 2017 года. Сільвія Альберта штогадовая вядучая Festival da Canção. Таксама была абвеснікам конкурса некалькі разоў. Даніэла Руа — актрыса тэатра і кіно, здымаецца ў папулярным серыяле Марская паліцыя: Лос-Анджэлес, была сувядучай Суперкубку Super Bowl. Катарына Фуртада некалькі гадоў працавала актрысай і вядучай. Яна была паслом добрай волі ААН. У 2013 годзе атрымала прэмію «Жанчына года» часопіса GQ[35].

Відэа прэзентацыі

Дырэктар тэлеканала RTP Даніэль Дэўсдаду паведаміў, што посткарды удзельнікаў будуць здымацца ў розных месцах Партугаліі. Кожны посткард будзе здымацца па асобным сцэнары для кожнага ўдзельніка. Паводле задумы ўдзельнікі адкрываюць для сябе нешта новае ў краіне-гаспадары Партугаліі[35].

Удзельнікі

7 лістапада 2017 года было аб’яўлена, што ў конкурсе песні Еўрабачанне 2016 возьмуць удзел 42 краіны/ Пазней да ўдзельнікаў прыядналася Македонія, якая да гэтага часу была не дапушчана да ўдзелу з-за даўгоў перад ЕВС. Расія павярнулася на конкурс. Аўстралія, якая не з’яўляецца членам ЕВС, таксама атрымала дазвол удзельнічаць у конкурсе ў гэтым годзе.

Вяртанне

Thumb
     Краіны-удзельнікі першага паўфіналу      Краіны, якія галасуюць у першым паўфінале      Краіны-удзельнікі другога паўфіналу      Краіны, якія галасуюць у другім паўфінале
  • Сцяг Расіі Расія — пасля аднаго года перапынку, з-за забароны Украінай пусціць на сваю тэрыторыю прадстаўніцу Расіі, краіна павяртаецца на конкурс.

Адмова ад удзелу

  • Сцяг Андоры Андора — 14 мая 2017 года генеральны дырэктар «RTVA» Шаўер Мухаль паведаміў, што краіна не возьме ўдзел у конкурсе з-за фінансавых праблем і рэструктурызацыі кампаніі[36].
  • Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна — 18 верасня 2017 BHRT афіцыйна паведамілі, што краіна не павернецца на конкурс у 2018 годзе. Прычынай для адмовы сталі фінансавыя праблемы ў краіне[37].
  • Сцяг Люксембурга Люксембург — праграмны дырэктар вяшчальніка Люксембурга RTL[en] Стыў Шміт раней гаварыў аб прычынах няўдзелу краіны на конкурсе ў мінулым годзе. Ён падкрэсліў, што шанец на паспяховы ўдзел краіны ў конкурсе вельмі малы. «Я лічу, што з пашырэннем „Еўрабачання“, перамогі краіны засталіся ў мінулым. З новай сістэмай галасавання, поспех вельмі малаверагодны. Мікрадзяржавы ў дадзены момант гэтым занепакоеныя». Апошні раз Люксембург прымаў удзел у конкурсе ў 1993 годзе[38]. 29 жніўня 2017 года люксембургскі вяшчальнік RTL[en] пацвердзіў, што краіна не павернецца на конкурс 2018 года[39].
  • Сцяг Манака Манака — 31 жніўня 2017 года вяшчальнік Манака Télé Monte Carlo[en] пацвердзіў, што краіна не павернецца на конкурс ў 2018 годзе[40].
  • Сцяг Славакіі Славакія — 8 жніўня 2017 года стала вядома, што славацкі нацыянальны вяшчальнік RTVS разглядае пытанне аб магчымым вяртанні краіны на конкурс гэтага года. PR-менеджэр вяшчальніка Юрай Кадаш заявіў, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.[41]. 11 верасня 2017 года славацкі вяшчальнік RTVS заявіў аб тым, што краіна не павернецца на конкурс у 2018 годзе[42].
  • Сцяг Турцыі Турцыя — пасля таго як змянілася кіраўніцтва турэцкага вяшчальніка TRT, з’явілася інфармацыя аб вяртанні краіны на конкурс у 2018 годзе. 12 ліпеня 2017 года, пераможца ад Турцыі 2003 года, Сертаб Эрэнер, у сваім Instagram заявіла, што краіна павернецца на конкурс у 2018 годзе, і пажадала поспехаў яе будучаму прадстаўніку. Аднак афіцыйнага адказу ад Тэлерадыёкампаніі Турцыі не было[43]. Акрамя таго, група MaNga, якая прадстаўляла Турцыю ў 2010 годзе з песняй We Could Be the Same[en], у сваім афіцыйным Твітэр-акаўнце намякнула на тое, што можа павярнуцца на конкурс. Пасля чаго ўдзельнікі групы напісалі адказ, што не збіраюцца ўдзельнічаць у «Еўрабачанні», а ўсяго толькі парадаваліся навіне аб тым, што краіна магчыма павернецца на конкурс[44]. 7 жніўня 2017 года турецкі вяшчальнік афіцыйна заявіў, што краіна не павернецца на конкурс у 2018 годзе[45].

Дэбют, які не адбыўся

  • Сцяг Казахстана Казахстан — 1 студзеня 2016 года тэлеканал «Хабар» стаў асацыяваным членам ЕВС, тым самым адкрыўшы для сябе магчымасць удзельнічаць у конкурсе[46]. Ім трансляваліся абодва паўфіналы і фінал «Еўрабачання 2017». Таксама, пераможца конкурса песні «Туркбачанне 2014», Жанар Дугалава, паведаміла, што яна зацікаўлена тым, каб прадставіць Казахстан на конкурсе[47].
  • Сцяг Косава Косава — Пад час першага паўфінала конкурса «Еўрабачанне 2017» косаўскі нацыянальны вяшчальнік «RTK» вёў перамовы з рэферэнс-групай «Еўрабачання» об магчымым удзеле ў конкурсе 2018 года. Як паведамлялі прадстаўнікі рэферэнс-групы, калі на конкурсе перамагла б краіна, якая прызнала Косава як незалежную дзяржаву, то краіна магла б узяць удзел у наступным конкурсе песні «Еўрабачанне»[48]. Краіна-пераможца «Еўрабачання 2017», Партугалія, прызнала незалежнасць Косава ў 2008 годзе[49], што можа гаварыць аб тым, што дэбют Косава Магчымы ў 2018 годзе. 28 верасня 2017 года нацыянальны вяшчальнік «RTK» афіцыйна заявіў, што краіна не дэбютуе на конкурсе у 2018 годзе[50].
  • Сцяг Ліхтэнштэйна Ліхтэнштэйн — 1 верасня 2017 года нацыянальны вяшчальнік Ліхтэнштэйна 1FLTV афіцыйна пацвердзіў, што краіна не дэбютуе на конкурсе у 2018 годзе[51].

Выканаўцы, якія вярнуліся

Канкурсанты, якія выступілі ў якасці паўнавартасных выканаўцаў

Канкурсанты, якія выступілі ў якасці бэк-вакалістаў

Канкурсанты, якія выступалі ў інтэрвал-актах

  • Сцяг Аўстраліі Аўстралія: Джэсіка Маўбой удзельнічала ў конкурсе песні Еўрабачанне 2014 года ў інтэрвал-акце другога паўфіналу, выконваючы сваю песню «Мора сцягоў»[53].
Remove ads

Лёсаванне

Лёсаванне краін-удзельнікаў на паўфіналы адбылося 29 студзеня 2018 года. Цырымонія ўключае ў сябе перадачу ключа і сцяга ад Кіеўскага гарадскога галавы (Віталь Клічко) да мэра Лісабона (Фернанда Медына). Пасля цырымоніі прайшло лёсаванне[54]. Першая частка лёсавання — размеркаванне краін «вялікай пяцёркі» (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Іспанія, Францыя) і краіны-гаспадара (Партугалія) на паўфіналы, ў якіх яны будуць галасаваць. Другая частка — размеркаванне краін-удзельніц па паўфіналах, якія адбудуцца 8 і 10 мая. 37 краін было раздзелена на 6 кошыкаў. Вяшчальнік краіны-гаспадара RTP сумесна з ЕВС і рэферэнтнай групай «Еўрабачання» вырашылі, што ў першым паўфінале возьмуць удзел 19 краін, а ў другім 18.[55]. У табліцы ніжэй указана чарговасць «выцягвання» краін-удзельніц.[56]

Больш інфармацыі Кошык 1, Кошык 2 ...
Больш інфармацыі Першы паўфінал, Другі паўфінал ...
Remove ads

Першы паўфінал

Размеркаванне месцаў

Больш інфармацыі №, Краіна ...

Галасаванне

У гэтай табліцы прыведзены балы журы і тэлегледачоў. Краіны, якія выдзелены зялёным колерам, выйшлі ў фінал. Белыя і зялёныя радкі паказваюць балы журы, аранжавыя - балы тэлегледачоў. Залатым колерам паказаны вышэйшыя балы.

Больш інфармацыі Вынікі галасавання, Нумар ...
Remove ads

Другі паўфінал

Размеркаванне месцаў

Больш інфармацыі №, Краіна ...

Галасаванне

У гэтай табліцы прыведзены балы журы і тэлегледачоў. Краіны, якія выдзелены зялёным колерам, выйшлі ў фінал. Белыя і зялёныя радкі паказваюць балы журы, аранжавыя - балы тэлегледачоў. Залатым колерам паказаны вышэйшыя балы.

Больш інфармацыі Вынікі галасавання, Нумар ...
Remove ads

Фінал

Размеркаванне месцаў

Больш інфармацыі №, Краіна ...

Галасаванне

У гэтай табліцы пералічаны ўсе краіны-удзельнікі фінала, па нумарах выступу (усяго 26 краін), радкамі, зверху ўніз. 43 краіны, якія прымалі ўдзел у галасаванні, пералічаны слупкамі, злева направа. Для кожнага ўдзельніка атрыманыя балы адлюстроўваюцца ў два радкі. У першым радку (белы фон) паказаны балы журы. У другім радку (аранжавы фон) паказаны балы тэлегледачоў.[101]

Залатым колерам паказаны вышэйшыя балы. Ружовым - ніжэйшыя.

Больш інфармацыі Краіна, Месца ...
Thumb
Thumb
Thumb
Злева направа: Нета Барзілай, пераможца конкурса песні Еўрабачанне 2018 (Ізраіль); Элені Фурэйра, якая заняла 2-е месца (Кіпр); Сэзар Сэмпсан, які заняў 3-е месца (Аўстрыя)
Remove ads

Звязаныя падзеі

Прэмія Марсэля Безансона

Прэмія Марсэля Безансона была створана падчас Еўрабачання 2002 у Таліне (Эстонія) шведскім прадзюсарам і прадстаўніком Швецыі на Еўрабачанні 1992 Крыстэнам Б'ёркманам і ўдзельнікам гурта «Herreys», які перамог на Еўрабачанні ў 1984 годзе, у гонар стваральніка конкурсу Еўрабачанне Марсэля Безансона. Прэмія даецца ў трох катэгорыях: прэмія прэсы, прэмія кампазітараў і прэмія ўдзельнікаў. Вынікі конкурсаў 2018 года прыведзены ў табліцы:

Больш інфармацыі Катэгорыя, Краіна ...

Прэмія OGAE

OGAE (фр. Organisation Generale des Amateurs d’Eurovision; англ. General Organisation of Eurovision Fans) — штогадовая і традыцыйная прэмія некамерцыйнай арганізацыі, якая праводзіць галасавання сярод сваіх клубаў[102]. Ніжэй прадстаўлены ТОП-5 краін:

Больш інфармацыі Краіна, Артыст ...

Прэмія Барбары Дэкс

Барбара Дэкс — прадстаўніца Бельгіі на конкурсе песні Еўрабачанне 1993. Нягледзячы на выдатнае выкананне, было адзначана, што сукенка і макіяж моцна сапсавалі агульны выгляд, і спявачка заняла апошняе месца, атрымаўшы ўсяго 3 балы[103].

У 1997 годзе зацверджана аднайменная прэмія, якая ўручаецца штогод ўдзельніку Еўрабачання, які мае самы недарэчны вобраз. Вызначэнне пераможца штогод праводзіцца сайтам EurovisionHouse.nl. Прагаласаваць за аднаго з канкурсантаў можа любы ахвотнік[103].

ТОП-5 удзельнікаў паказаны ў табліцы ніжэй:

Больш інфармацыі Месца, Краіна ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads