Новы Свет (Марозавіцкі сельсавет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Но́вы Свет[1] (трансліт.: Novy Sviet, руск.: Новый Свет) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Паблізу ёсць паклады гліны.

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Глазаўскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).

Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 34 гаспадаркі, 49 жыхароў.

Дынаміка

  • 1926 год — 45 двароў 244 жыхара.
  • 1959 год — 236 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 34 гаспадаркі, 49 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads