Нью-Мексіканскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нью-Мексіканскі ўніверсітэт (англ.: University of New Mexico) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Альбукерке ў штаце Нью-Мексіка, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1889 годзе заканадаўчым сходам тэрыторыі Нью-Мексіка, гэта другі па велічыні ўніверсітэт штата, адзін з двух флагманскіх універсітэтаў штата і самы вялікі па колькасці абітурыентаў. Універсітэт складаецца з 12 каледжаў і школ, у тым ліку медыцынскай школы і адзінай юрыдычнай школы ў штаце. Вучэльня прапануе 215 спецыяльнасцей і праграм навучання, у тым ліку 94 спецыяльнасці бакалаўрыяту, 71 спецыяльнасць магістратуры і 37 праграм аспірантуры. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па звестках Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, у 2021 годзе ўніверсітэт выдаткаваў больш за 243 мільёны долараў на даследаванні і распрацоўкі, заняўшы 103-е месца ў рэйтынгу ВНУ ЗША. Універсітэт мае афіцыйны статус іспанамоўнай установы, прычым амаль палова студэнтаў з’яўляюцца іспанамоўнымі.
Remove ads
Структура
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж адукацыі
- Каледж прыгожых мастацтваў
- Каледж медсястрынства
- Каледж фармацыі
- Каледж грамадскага здароўя
- Школа менеджменту
- Школа архітэктуры і планавання
- Школа інжынерыі
- Школа права
- Школа медыцыны
- Школа дзяржаўнага кіравання
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads