Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музейmap
Remove ads

Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей — музейная ўстановы, заснаваны ў г. Нясвіж паводле рашэння Нясвіжскага райвыканкама ад 30 кастрычніка 1989 года.

Хуткія факты Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей, Заснаваны ...
Remove ads

Апісанне

Thumb

Рашэнне аб адкрыцці раённага гісторыка-краязнаўчага музея пры аддзеле культуры было прынята 30 кастрычніка 1989 года Нясвіжскім райвыканкамам пад кіраўніцтвам В. М. Дражына. Афіцыйнае адкрыццё музея адбылося 14 студзеня 1995 года, але першая выстава з фондаў Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Аб’яднання літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь і Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея пад назвай «Нясвіжская скарбніца» адкрылася ў верасні 1994 года.[1][2]

З 1 студзеня 2005 музей рэарганізаваны ў Дзяржаўную ўстанову «Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей», куды ўвайшлі непасрэдна музей, кватэра-музей мастака М. К. Сеўрука (1996), ганчарная майстэрня (2001) і музейны аб’ект «Кузня» (2006).

Асноўным напрамкам з’яўляецца краязнаўчая дзейнасць, вывучэнне рамёстваў Нясвіжскага краю.

Экспазіцыя музея створана на аснове гістарычнага і этнаграфічнага матэрыялу, які збіраўся з 1986 года.[3]

Экспазіцыя музея складаецца з 5 стацыянарных — «Зберагаючы самабытнасць» (2011), «Гандаль і рамёствы Нясвіжчыны» (2008), «Нясвіж. Старонкі легенд і гісторыі» (1998), «Вайна. Трагедыя. Подзвіг» (2005), «Выратаваныя каштоўнасці» (1999) — і 2 выставачных залаў, у якіх штогод адкрываецца больш за 15 выстаў рознай тэматыкі (мастацкія, патрыятычныя, з пасольстваў розных краін).

Асноўны фонд налічвае 14214 адзінак, якія размеркаваны паміж 18 калекцыямі, найбольш значныя з іх — «Жывапіс і графіка», «Фотадакументы», «Дакументы», «Кнігі і друкаваныя выданні», «Посуд», персанальная калекцыя мастака М. К. Сеўрука (1240 адз.). Унікальнымі прадметамі з’яўляюцца: кубак, т. зв. «Талеравы кубак», серабро, Кёнігсберг, 1720—1757 гг.; літургічная кніга памінальнай імшы лацінскай традыцыі — Рэквіем нясвіжскага (?) бернардзінскага манастыра, які змяшчае спевы XVI—XVII ст. са старажытнай натацыяй, Вільня, 1841 г.; скарб (шкляны, фарфоравы і металічны посуд — 141 прадмет) знойдзены ў падвале касцёла кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы ў 1988 г. Польшча (?), к. XIX — н. ХХ ст.

Музей прымае ўдзел у міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».

Remove ads

Структура

Thumb

Музейны аб’ект «Кузня»

Адным з галоўных напрамкаў дзейнасці музея з’яўляецца вывучэнне народных рамёстваў. Вынікам працы ў гэтым напрамку стала стварэнне і адкрыццё ў 2006 годзе музейнага аб’екта «Кузня», дзе адлюстраваны працэс кавальскага рамяства канца XIX — першай паловы ХХ стагоддзяў. Асноўнымі элементамі з’яўляюцца кавальскі горан з мехам, кавадла, кавальскія прылады, прадметы ўтылітарна-бытавога прызначэння. Для цэласнага ўспрымання аб’екта таксама быў створаны падстрэшак, канавязь, студня з камягай.

Ганчарная майстэрня

З 2001 года ў музеі працуе ганчарная майстэрня, якая была арыентавана на выпуск сувенірнай прадукцыі. З нядаўняга часу ў майстэрні праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі з вучнямі горада з мэтай вывучэння ганчарнага рамяства. Наведвальнікі маюць магчымасць прасачыць шлях ад кавалка гліны да ганчарнага круга і сувенірнай крамы, а таксама паўдзельнічаць у стварэнні ганчарных вырабаў. У 2013 годзе супрацоўнікамі музея створана стацыянарная выстава «Гліняны звон з мінулага», якая папярэднічае наведванню майстэрні і адлюстроўвае развіццё ганчарнага рамяства Нясвіжчыны ад сярэднявечча і да нашых дзён.

Кватэра-музей М. К. Сеўрука

Адным са структурных падраздзяленняў музея з’яўляецца кватэра-музей мастака-рэаліста М. К. Сеўрука (1905—1979) па вуліцы Садовай, 38/1[4][5]. Сеўрук нарадзіўся 27 лютага 1905 года ў Варшаве. Належаў да плеяды слаўных мастакоў Заходняй Беларусі. Майстар атрымаў бліскучую адукацыю ў Віленскім універсітэце, з 1939 да канца жыцця жыў і працаваў у Нясвіжы. Персанальная калекцыя налічвае 1240 адзінак, у яе ўвайшлі жывапісныя работы, графіка, гравюры на дрэве, медзі, лінолеуме, асабістыя рэчы мастака, якія былі перададзены музею яго жонкай Раісай Сямёнаўнай Сеўрук і сябрамі.

9 ліпеня 1996 года ў доме, дзе жыў і працаваў Сеўрук, была адчынена кватэра-музей мастака. У 2012 годзе была пашырана плошча кватэры-музея і створана новая экспазіцыя. Гэтаму папярэднічала старанная праца па вывучэнні дакументаў, аналіз музейнай калекцыі «М. К. Сеўрук», зносіны з сябрамі, знаёмымі сям’і Сеўрукоў, што спрыяла дакладнаму вызначэнню перыядаў творчасці мастака, перадачы разнапланавасці яго работ, аднаўленню прыжыццёвага інтэр’ера кватэры майстра.

Створаная экспазіцыя прадстаўляе разнажанравы паказ двух перыядаў творчасці мастака — віленскі (1927—1939) і нясвіжскі (1939—1979), дадаткова ў ёй вылучаюцца два раздзелы: «Творчая спадчына», «Біяграфічна—мемарыяльны».

Remove ads

Экспазіцыя

Thumb
Thumb
Thumb

Зала этнаграфіі «Зберагая самабытнасць»

Этнаграфічная экспазіцыя «Зберагая самабытнасць» знаёміць наведвальнікаў з інтэр’ерам сялянскай хаты канца XIX — 30-х гадоў ХХ стагоддзя, якая складаецца з дзвюх частак: сенцы і дом. Тут можна ўбачыць мэблю, народныя касцюмы (Капыльска-Клецкі строй), прадметы ткацтва, кухоннае начынне, ганчарны посуд. Сялянскую сядзібу цяжка ўявіць без гаспадарчай пабудовы, дзе захоўваліся розныя прыстасаванні — сошка, барана-пляцёнка, сечкарня, сельскагаспадарчы інвентар і многае іншае. На інфармацыйных стэндах можна азнаёміцца ​​з фатаграфіямі і дакументамі, якія адлюстроўваюць уклад сялянскага жыцця Нясвіжскага рэгіёна.[3]

Экспазіцыя «Гандаль і рамёствы Нясвіжчыны»

Экспазіцыя «Гандаль і рамёствы Нясвіжчыны» перамяшчае наведвальнікаў з вёскі на Ратушную плошчу Нясвіжа канца XIX — 30-х гг. ХХ стагоддзі. У гэты час Нясвіж — невялікі горад, са сваімі законамі і кіраваннем; жыццё гарадскога насельніцтва бурліць вакол Ратушы і Ратушнай плошчы, дзе мяшаны характар ​​гандлю даваў магчымасць пакупнікам адначасова задаволіць розныя спажывецкія патрэбы. Прадстаўлена імітацыя майстэрні шаўца — такія майстэрні і невялікія крамы існавалі ў прыбудовах да ратушы; дэманструюцца экспанаты, якія адлюстроўваюць шавецкае рамяство. Таксама можна ўбачыць фрагменты гандлёвых шэрагаў, якія складаюцца з трох гандлёвых крам: «Лаўка ганчара», «Лаўка медніка» і «Мануфактурная крама». На падставе архіўных дакументаў была створана рэканструкцыя сельтарскай будкі. У вітрынах прадстаўлены шкляны і тарны посуд, якім карысталіся несвіжане ў канцы XIX — першай чвэрці ХХ стагоддзяў, а таксама архіўныя дакументы.

Экспазіцыя «Нясвіж на скрыжаваннях эпох»

Экспазіцыя апавядае пра асноўныя этапы гістарычнага развіцця Нясвіжа з XV стагоддзя да 30-х гадоў XX стагоддзя і складаецца з некалькіх раздзелаў. У раздзеле «Нясвіж і Радзівілы» экспануецца копія гравюры Т. Макоўскага з выявай Нясвіжа пачатку XVII стагоддзя, гістарычная рэканструкцыя магнацкага адзення, копіі гравюр і фатаграфій з выявамі князёў Радзівілаў, архіўныя дакументы і фатаграфіі, звязаныя з гісторыяй горада, прадметы скарбу, шкляны, фарфор. Раздзел «Адукацыя ў Нясвіжы» апавядае пра дзейнасць Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі і іншых навучальных устаноў, прадстаўлены матэрыялы пра пісьменнікаў У. Сыракомлю, А. Янушкевіча, У. Жылку, С. Новіка-Пяюна, пасведчанні ўстаноў адукацыі розных часоў, школьныя падручнікі і прылады. Наступны раздзел «Замалёўкі нясвіжскага побыту» прадстаўляе фрагменты жылога інтэр’ера і кабінет чыноўніка гарадской ратушы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя.

Экспазіцыя «Вайна. Трагедыя. Подзвіг»

Экспазіцыя асвячае ваенныя канфлікты ХХ стагоддзя, якія закранулі Нясвіжчыну: Першая сусветная вайна, Другая сусветная, у тым ліку Вялікая Айчынная вайна, новы раздзел па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны «Генацыд. Ведаць. Памятаць.». Прадстаўлены фотаматэрыялы аб удзельніках Першай і Другой сусветных войнаў, партызанскага руху, вызваліцеляў раёна, экспануюцца асабістыя рэчы франтавікоў, лісты з фронту, узнагароды, ваенная амуніцыя.

Экспазіцыя «Выратаваныя каштоўнасці»

На стацыянарнай выставе пад назвай «Выратаваныя каштоўнасці» прадстаўлены іконы, складзені, настольныя крыжы XIX—XX стагоддзяў, якія былі перададзены ў музей з Брэсцкай і Гродзенскай мытняў.

У дзвюх выставачных залах штогод адкрываецца больш за 15 выставак. Нясвіжане і госці горада могуць пазнаёміцца ​​з творамі многіх мастакоў, майстроў народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, адкрыць для сябе старонкі культуры розных краін, убачыць выставы патрыятычнай і экалагічнай тэматыкі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads