Ніжнятошчыцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ніжнято́шчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ніжняя Тошчыца.

Хуткія факты Ніжнятошчыцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Верхнятошчыцкага сельсавета[1].

23 снежня 2009 года цэнтр Верхнятошчыцкага сельсавета перанесены ў вёску Ніжняя Тошчыца, сельсавет перайменаваны ў Ніжнятошчыцкі[2]. 19 кастрычніка 2011 года скасавана вёска Партолеўка[3]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навабыхаўскага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 917 чалавек[5], з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: пасёлкі Заводчык, Калінін, Леніна, Рабочы, вёскі Верхняя Тошчыца, Віляхаўка, Вішанька, Вялікі Лес, Істопкі, Красны Бераг, Ліпа, Малінаўка, Міхалёўка, Ніжняя Тошчыца, Первае Мая, Сінеж і Тошчыца.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 17 верасня 2021.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads