Павойнічкавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павойнічкавыя[1] (Elatinaceae) — сямейства кветкавых раслін парадку Вербакветныя.
Remove ads
Распаўсюджанне
Павойнічкі распаўсюджаныя па ўсім свеце, ад трапічных да ўмераных шырот, але найбольшай разнастайнасці дасягаюць менавіта ва ўмеранай зоне. Bergia расце ва ўмеранай зоне і тропіках Еўразіі і Афрыкі, адзін ці два віды выяўленыя ў Амерыцы. Цэнтрам біялагічнай разнастайнасці роду Bergia з’яўляюцца тропікі Старога Свету, тут жа найбольшай разнастайнасці дасягае ўсё сямейства. Ні адзін род не знойдзены ў арктычных экасістэмах.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Прадстаўнікі першага роду (павойнічак) галоўным чынам з’яўляюцца воднымі травамі, а другога — паўкустарнікамі і кустамі.
Прадстаўнікі сямейства маюць невялікія двухполыя кветкі, сабраныя ў суквецці-завіткі або адзінкавыя, з 2-5 пялёсткамі. Лісце ў мутоўках або чарговыя, з залозкамі па краях і прылісткамі. Некаторыя водныя павойнічкі маюць рэдукаваную будову, што з’яўляецца адаптацыяй да воднага асяроддзя пражывання.
Remove ads
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
Elatine hexandra, павойнічак сагнутасемянны (Elatine hydropiper) і Elatine macropoda часта вырошчваюць у акварыумах.
Роды
Па інфармацыі базы даных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства ўключае 2 роды і 57 відаў[2]:
- Bergia, уключае 29 відаў
- Elatine — Павойнічак, уключае 28 відаў
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- Elatinaceae (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (23 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2017. Праверана 27 ліпеня 2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads