Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам (англ.: Association Agreement ці AA) - дагавор паміж Еўрапейскім Саюзам (ЕС) і дзяржавай - не сябрам ЕС, які стварае рамкі для супрацоўніцтва паміж імі. Да абласцей супрацоўніцтва звычайна адносяцца развіццё палітычных, гандлёвых, сацыяльных, культурных сувязяў і ўмацаванне бяспекі. Прававая базу такога пагаднення была створана па артыкуле №217 Дамовы аб функцыянаванні Еўрапейскага Саюза.
Remove ads
Тлумачэнне
Першапачаткова пагадненне аб асацыяцыі было ўключана ў Рымскі дагавор у ЕЭС як спосаб забеспячэння будучага супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй. Першымі краінамі, якія падпісалі пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Супольніцтвам былі Грэцыя і Турцыя у 1960 годзе.
Звычайна ЕС заключае пагадненне аб асацыяцыі ў абмен на абавязацельства палітычных, эканамічных, гандлёвых або судовых рэформаў у краіне. Затое краіна-падпісант можа атрымаць безпадатковы доступ да некаторых ці нават ўсіх рынкаў ЕС, сельскагаспадарчых прадуктаў і г.д., а таксама фінансавую або тэхнічную дапамогу. Пагадненне аб асацыяцыі можа ўключаць у сябе пагадненне аб свабодным гандлі (FTA) паміж ЕС і трэцяй краінай.
Пагадненне аб асацыяцыі павінны ратыфікаваць усе краіны-члены ЕС.
У найноўшай гісторыі такія пагадненні былі падпісаны ў рамках двух палітык ЕС Працэсу стабілізацыі і асацыяцыі (SAA) і Еўрапейскай палітыкі суседства (ENP). Краіны Балканскага паўвострава ўдзельнічаюць у першай. Другая палітыка распаўсюджваецца на міжземнаморскія краіны і краіны Усходняй Еўропы (уключаючы Паўднёвы Каўказ), за выключэннем Расіі, што настойвае на стварэнні чатырох агульных прастор. Звычайна глыбіня супрацоўніцтва з краінамі, якія падпісалі пагадненне аб асацыяцыі, менш, чым з паўнапраўнымі членамі ЕС.
Увогуле еўрапейская палітыка суседства ўключае супрацоўніцтва з такімі краінамі як Азербайджан, Алжыр, Арменія, Беларусь, Грузія, Егіпет, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Лівія, Марока, Малдова, Палесцінская аўтаномія, Расія, Сірыя , Туніс і Украіна.
Remove ads
Пагадненні ЕС з трэцімі краінамі

- Дамовы з палажэннямі FTA
 
- Албанія SAA (2009)
 - Алжыр AA (2005)
 - Андора CU (1991)
 - Егіпет AA (2004)
 - Ісландыя EEA (1994)
 - Ізраіль AA (2000)
 - Іарданія AA (2002)
 - Ліван AA (2006)
 - Ліхтэнштэйн EEA (1994)
 - Македонія SAA (2004)
 - Марока AA (2000)
 - Мексіка AA (2000)
 - Нарвегія EEA (1994)
 - Палесцінская аўтаномія AA (1997)
 - Сан-Марына CU (2002)
 - Паўднёвая Карэя FTA (2011)
 - Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка AA (2000)
 - Туніс AA (1998)
 - Турцыя CU (1996)
 - Фарэрскія астравы, аўтаномная частка Даніі (1997)
 - Чылі AA (2003)
 - Чарнагорыя SAA (2010)
 - Швейцарыя FTA (1973)
 
- Працягваецца ратыфікацыя
 
- Боснія і Герцагавіна SAA (падпісана 2008)
 - Грузія AA і DCFTA (падпісана 2014)
 - Калумбія FTA (падпісана 2012)
 - Малдова AA і DCFTA (падпісана 2014)
 - Перу FTA (падпісана 2012)
 - Сербія SAA (падпісана 2008)
 - Сістэма цэнтральнаамерыканскіх інтэграцый AA з палажэннямі FTA (падпісана 2012)
 - Украіна AA і DCFTA (абедзве парафіраваны у 2012, AA падпісана 21 сакавіка 2014, DCFTA падпісана 27 чэрвеня 2014 года, ратыфікавана 16 верасня Украінай і Еўрапарламентам[1])
 
- Працягваюцца перамовы
 
- Азербайджан AA
 - Арменія AA
 - Эквадор AA
 - Індыя FTA
 - Канада AA
 - Меркасур AA
 - Савет супрацоўніцтва краін арабскіх Персідскага заліва FTA
 - Саудаўская Аравія FTA
 - Сірыя AA
 
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads