Пархімаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пархі́маўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пархімаўцы.

Хуткія факты Пархімаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Данілкаўскі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Данілкі. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Малабераставіцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Жабры, Кавалікі, Карпаўцы, Ліснявічы, Пятроўцы і Сінькі[1]. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пархімаўцы, сельсавет перайменаваны ў Пархімаўскі[2]. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Бераставіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1673 чалавекі[4], з іх 77,2 % — беларусы, 13,8 % — палякі, 6,3 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: аграгарадкі Пархімаўцы і Стары Дворац, вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Кавалікі, Каленікі, Канчаны, Карпаўцы, Ліснявічы, Людзвінова, Лявонавічы, Пятроўцы, Сінькі, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads