Паўночна-Дакоцкі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўночна-Дакоцкі ўніверсітэтmap
Remove ads

Паўночна-Дакоцкі ўніверсітэт (англ.: University of North Dakota) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Гранд-Форкс у штаце Паўночная Дакота, ЗША.

Хуткія факты Паўночна-Дакоцкі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Ён быў заснаваны сходам тэрыторыі Дакота ў 1883 годзе, за шэсць гадоў да ўтварэння штата Паўночная Дакота. Ва ўніверсітэце ёсць адзіныя ў штаце школы права і медыцыны. Школа аэракасмічных навук была першай у ЗША, якая прапанавала вышэйшую адукацыю ў галіне кіравання беспілотнымі лятальнымі сістэмамі. Некалькі нацыянальных навукова-даследчых інстытутаў знаходзяцца на тэрыторыі кампуса універсітэта, уключаючы Даследчы цэнтр энергетыкі і навакольнага асяроддзя, Школу медыцыны і навук пра здароўе і Даследчы цэнтр харчавання чалавека Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША.

Remove ads

Структура

  • Школа аэракасмічных навук
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу і дзяржаўнага кіравання
  • Каледж адукацыі і развіцця чалавека
  • Каледж інжынерыі і горнай прамысловасці
  • Школа права
  • Школа медыцыны і навук пра здароўе
  • Каледж медсястрынства і прафесійных дысцыплін
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads