Паўночны Сулавесі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўночны Сулавесіmap
Remove ads

Паўночны Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Utara) — правінцыя на поўначым захадзе вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 13 851,64 км². Насельніцтва (2014 г.) - 2 382 941 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Манада.

Хуткія факты Паўночны Сулавесі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія і прырода

Правінцыя Паўночны Сулавесі размешчана на паўвостраве, акружаным морам Сулавесі і залівам Таміні. Для яго характэрны пагорыстыя і горныя ландшафты вулканічнага паходжання. Тут шмат імклівых рэк і адносна невялікіх азёр. На схілах гор захаваліся першародныя лясы. На поўначы і паўночным захадзе правінцыі знаходзяцца ланцугі астравоў вулканічнага і каралавага паходжання з багатай фаўнай падводных рыфаў.

Клімат субэкватарыяльны пасатны. З лістапада да мая цягнецца сезон мусонаў. Сярэднія тэмпературы на ўзбярэжжы вагаюцца ад 25 °C да 28 °C. Пры ўздыме наверх у гарах тэмпература паніжаецца на 1 °C кожныя 200 м.

Remove ads

Эканоміка

Традыцыйнымі галінамі эканомікі Паўночнага Сулавесі з'яўляюцца сельская гаспадарка, гандаль і рыбалоўства. У сельскай гаспадарцы дамінуюць такія таварныя культуры, як кава, бульба, кукуруза і какосавая пальма. Бульба з Паўночнага Сулавесі добра вядома сваёй якасцю ў іншых землях Інданезіі. Прамысловасць заснавана на перапрацоўцы нафты, вытворчасці харчу, будаўнічых матэрыялаў, дэталяў для радыёапаратуры, мэблі, здабычы золата. Імкліва развіваецца турызм.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads