Пераносіны

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Перано́сіны[1] (трансліт.: Pieranosiny, руск.: Переносины) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 23 км на захад ад Баранавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Даўнейшая назва паселішча Зарэчча, пад гэтай назвай яно ўпамінаецца ў 1788 годзе.

У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 20 вяскоўцаў.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2], да 18 сакавіка 1985 года — у склад Перхавіцкага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 20 двароў, 128 жыхароў (1897)
  • 28 двароў, 226 жыхароў (1909)
  • 20 двароў, 99 жыхароў (1921)
  • 142 жыхары (1939)
  • 336 жыхароў (1959)
  • 269 жыхароў (1970)
  • 70 двароў, 85 жыхароў (1998)
  • 46 гаспадарак, 77 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads