Помнік Івану Шамякіну (Добруш)
Добруш From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Івану Шамякіну — помнік у Добрушы, размешчаны на плошчы Леніна, у пачатку бульвара па праспекце Міру. Прысвечаны Народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну, ураджэнцу Добрушчыны.
Рашэнне аб адкрыцці помніка было прынята ў 2021 годзе, калі адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка. У аб’яўленым конкурсе на найлепшы праект помніку беларускаму пісьменніку прынялі ўдзел сем работ скульптараў і творчых калектываў. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі раённай улады, абласнога выканаўчага камітэта, работнікі «Інстытута Гомельграмадзянпраект» і Міністэрства культуры Беларусі. Пераможцам прызналі работу аўтарскага калектыву ў складзе скульптараў Уладзіміра Піпіна і Канстанціна Касцючэнкі[1].
Дзеля ўстаноўкі помніка быў дэмантаваны і перанесены на іншы бок плошчы помнік Леніну, пастаўлены ў 1966 годзе[2].
Помнік устаноўлены 25 жніўня 2022 года і быў урачыста адкрыты ў Дзень беларускага пісьменства 3 верасня[1].
Remove ads
Зноскі
- Помнік Івану Шамякіну ўстанавілі ў Добрушы 25.08.2022(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2022. Праверана 26 жніўня 2022.
- «Мяккі ленінапад»: у рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства ў Добрушы прыбяруць помнік Леніну // Тэлеграм-канал «Спадчына»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads