Прудок (Касцюковіцкі раён)

былая вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Прудок (Касцюковіцкі раён)map
Remove ads

Прудо́к[1] (трансліт.: Prudok, руск.: Прудок; да 1938 года — Ву́саўка[2]) — былая вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Беладубраўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Ліквідавана 30 чэрвеня 2015 года[3].

Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзілася за 23 кіламетры на паўднёвы захад ад Касцюковіч і чыгуначнай станцыі Камунары, за 183 кіламетры ад Магілёва, на правым беразе ракі Беседзь[4].

Thumb
Дарога ў былой вёсцы Прудок.

Гісторыя

У складзе Расійскай імперыі

Вядома прынамсі з 1799 года, калі ў вёсцы было 12 двароў, 111 жыхароў, уладанне памешчыка[4]. У XIX стагоддзі — цэнтр аднайменнага фальварка ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні. Паводле рэвізіі 1833 года, мела 53 сялянскія душы і была ўладаннем памешчыцы Саламеі Гайковай[2]. У 1873 годзе ўладальнік фальварка калежскі саветнік Хахлоў заснаваў тут сукнавальню. У 1878 годзе была заснавана канатна-вяровачная вытворчасць[2].

Паводле перапісу 1897 года, у вёсцы (яна ж Вусаўка) налічваўся 261 жыхар[4]. На пачатку XX стагоддзя адносілася да Саматэвіцкай воласці і Саматэвіцкага праваслаўнага прыхода. У 1909 годзе ў вёсцы было 35 двароў і 213 жыхароў[2] (паводле іншых звестак — 3 жыхары[4], што, верагодна, з'яўляецца памылкай друку), яна належала сельскагаспадарчаму таварыству. Побач існаваў фальварак (1 двор, 8 жыхароў), апошнім уладальнікам якога быў дваранін Зянковіч[2].

Савецкі перыяд

У 1919 годзе ў нацыяналізаваным будынку была адкрыта пачатковая школа (у 1925 годзе — 42 вучні). З 20 жніўня 1924 года вёска ўваходзіла ў Саматэвіцкі сельсавет Касцюковіцкага раёна Калінінскай (з 9 чэрвеня 1927 — Магілёўскай) акругі. Паводле перапісу 1926 года, у вёсцы было 58 двароў, 316 жыхароў. У 1930 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас[2], у 1931 годзе ў вёсцы быў створаны калгас «Пераможац»[4]. У 1940 годзе ў вёсцы было 77 двароў[4].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у верасні 1943 года, нямецкія акупанты поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавалася.

У 1986 годзе ў вёсцы было 33 гаспадаркі і 62 жыхары, яна ўваходзіла ў склад саўгаса «Саматэвічы»[4].

У незалежнай Беларусі

У 1991 годзе жыхары вёскі былі пераселены ў пасёлак Новыя Саматэвічы[4]. Нягледзячы на гэта, на 2007 год у вёсцы яшчэ заставаліся 4 гаспадаркі і 6 жыхароў[4].

30 чэрвеня 2015 года вёска была афіцыйна ліквідавана[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • XVIII стагоддзе: 1799 — 111 чал., 12 двароў[4].
  • XIX стагоддзе: 1833 — 53 сялянскія душы[2]; 1897 — 261 чал.[4]
  • XX стагоддзе: 1909 — 213 чал., 35 двароў[2]; 1926 — 316 чал., 58 двароў[2]; 1940 — 77 двароў[4]; 1959 — 217 чал.[4]; 1970 — 137 чал.[4]; 1986 — 62 чал., 33 гаспадаркі[4]; 1999 — 11 чал., 6 двароў[2].
  • XXI стагоддзе: 2007 — 6 чал., 4 гаспадаркі[4].

Славутасці

  • Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, за 0,3 км на поўдзень ад вёскі, на мысе правага берага ракі Беседзь[4].
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, у якой пахаваны 21 воін, што загінулі ў 1943 годзе. У 1982 годзе ўстаноўлена скульптура воіна[2][4].

Вядомыя асобы

Зноскі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Касцюковіцкага раёна. Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — С. 525. — ISBN 985-06-0588-Х.
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш.. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 673. ISBN 978-985-11-0440-2.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads