Прэсіян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэсіян
Remove ads

Прэсіян (балг.: Пресиян; памёр у 852) — хан Балгарыі з 836 па 852 год, сын Звініцы, старэйшага брата хана Маламіра.

Хуткія факты Прэсіян, хан Балгарыі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Балгарская дзяржава пры хане Прэсіяне (да 893 года)

Прэсіян атрымаў у спадчыну прастол Балгарыі пасля смерці свайго дзядзькі Маламіра ў 836 годзе.

У 837 годзе смаляне (славянскае племя ў Македоніі) паўсталі супраць візантыйскай улады, заключыўшы саюз з балгарскім ханам Прэсіянам. У выніку чарговай балгара-візантыйскай вайны Балгарыя набыла Македонію і Паўднёвую Албанію, атрымаўшы выхад да Эгейскага і Адрыятычнага мораў. Такім чынам, ваенныя дзеянні хана Прэсіяна падзялілі Візантыю на тры адрэзаныя адна ад адной часткі: Паўночную Албанію, Эладу і суседнія тэрыторыі каля Канстанцінопаля, разам з Малой Азіяй.

У выніку паспяховых ваенных дзеянняў маркграфа Усходняй маркі Радбада, франкам у 838 годзе ўдалося аднавіць свой кантроль над Пасаўем, якое балгары захапілі пры хане Амуртагу.

У 839 годзе балгары напалі на сербаў, але пацярпелі паражэнне. Верагодна, канфлікт быў справакаваны візантыйскай дыпламатыяй.

Хан Прэсіян сканаў у 852 годзе. Новым кіраўніком Балгарыі стаў яго сын Барыс I.

Remove ads

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads