Пуханос альпійскі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пуханос альпійскі[1][2] (Trichophorum alpinum ці Baeothryon alpinum) — від кветкавых раслін роду Пуханос (Trichophorum) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

2. Eriophorum vaginatum L.
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Шматгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, вышынёй да 25 см. Утварае дзярніну. Сцяблы шматлікія, тонкія, трохгранныя. Ніжняе лісце лускападобнае. Верхні ліст з кароткай пласцінкай. Колас мае даўжыню 5—8 см. Каласкі складаюцца з 2—3 двухполых кветак у пазухах спіральна размешчаных лускавінак. Калякветнік з 6 падоўжаных звілістых валаскоў, утвараючых негустую пухоўку. Плод — трохгранны арэшак.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расце на сфагнавых балотах. Пры частковым асушэнні і на выпрацаваных тарфянішчах захоўваецца доўгі час і нават разрастаецца, асабліва пры паўторным забалачванні. Квітнее ў маі — чэрвені, пладаносіць ў жніўні. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads