Пётр Іванавіч Валкадаеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Іванавіч Валкадаеў (22 лістапада 1911 в. Кажамякі, Самарская губерня, цяпер Кінель-Чаркаскі раён Самарскай вобласці Расіі4 лістапада 1973, Мінск) — беларускі літаратар.

Хуткія факты Пётр Іванавіч Валкадаеў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 лістапада 1911 года ў в. Кажамякі Самарскай губерні Расійскай імперыі (цяпер — Кінель-Чаркаскі раён Самарскай вобласці Расіі) у сялянскай сям’і. У 1929 годзе стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркасах.

У 1939 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у якасці інструктара-літаратара дывізіённай газеты «Новый путь». У 1941 годзе ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце, быў кантужаны, у 1942—1944 гадах — у партызанскім атрадзе № 122 на Магілёўшчыне.

Пасля вайны працаваў у рэдакцыях газетаў «Советская Белоруссия», «Настаўніцкая газета», «Сталинская молодежь», карэспандэнтам «Литературной газеты».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1949 года[1].

Памёр 4 лістапада 1973 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска[1] (сектар 10/1, рад 12,  уч. 44)[2].

Remove ads

Творчасць

Пісаў на рускай мове. Першы верш быў надрукаваны ў 1934 годзе ў часопісе «Волжская новь». Аўтар паэмы «Чандра» (1952), зборнікаў вершаў «Родная сторона» (1950), «Зеленая пристань» (1960), «Ливень» (1967), «Далекие сполохи» (1981), кнігі нарысаў «Строители» (1956), «Механізатар Андрэй Худзякоў» (1961), «Поиски квадрата» (1962), «Ветеран» (1963), кніжкі для дзяцей «Егоркины рапорты» (1958) і аповесці «Чей мальчишка?» (1961).

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Валкадаеў Пётр – Белліт  (30 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.
  2. Брэская — Гарэцкі – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads