Пётр Антонавіч Галецкі
партызан, Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Антонавіч Гале́цкі (20 мая 1919, в. Майдан, Талачынскі раён — 20 кастрычніка 1942, в. Копці, Віцебскі раён) — Герой Савецкага Саюза, партызан-падрыўнік. Удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Быў удзельнікам партызанскага атрада «Перамога», які дыслацыраваўся ў Віцебскай і Смаленскай абласцях[1].
Remove ads
Біяграфія
Па нацыянальнасці беларус. Атрымаў пачатковую адукацыю. Падлеткам працаваў фурманам старшыні калгаса[2].
Быў членам ВЛКСМ. У 18 гадоў прызначаны брыгадзірам у калгасе. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 1941 года. Вучыўся ў партызанскай школе падрыўнікоў. У канцы ліпеня 1942 года Пётр Галецкі залічаны байцом партызанскага атрада «Перамога», пад камандаваннем Качубея[2].
10 жніўня 1942 года атрад, у якім быў Галецкі, перайшоў лінію фронту ў раёне Веліж — Усвяты на Смаленшчыне. У першым баі з 250-ю карнікамі 15 немцаў з 20 былі на рахунку Пятра Галецкага[2].
Праз некаторы час атрад разграміў гарнізоны ў вёсках Упа і Пагосцішча.
19 верасня 1942 г. Галецкі ўдзельнічаў у падрыве чыгункі Віцебск — Смаленск, якая мела стратэгічнае значэнне для немцаў. У выніку аперацыі быў узарваны адмысловы састаў, які вёз на фронт нямецкіх афіцэраў, а таксама генерала Ота фон Добшыца. 1600 фашыстаў было забіта падчас акцыі каля станцыі Выдрэя[2].
20 кастрычніка 1942 года група падрыўнікоў, у якой Галецкі быў мінёрам, выйшла на перагон Выдрэя — Крынкі для падрыву чыгункі. Прапусціўшы паравоз з баластам і нямецкія патрулі, Пётр з мінай пабег да палатна. У гэты час з-за павароту выйшаў эшалон з 40 цыстэрнамі з гаручым. Пётр, разумеючы, што часу на закладку міны няма, кінуўся з ёй пад паравоз[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Пятру Антонавічу Галецкаму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Remove ads
Узнагароды
Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза і ордэнам Леніна[2].
Памяць
- Імем Галецкага названая Славенская школа ў Ламіншчыне Талачынскага раёна Віцебскай вобласці[1][2].
- У 2006 годзе ля вёскі Копці Віцебскага раёна на тэрыторыі воінскага мемарыяльнага комплексу імя Ленінскага камсамола Галецкаму паставілі помнік[3].
Галерэя
Зноскі
- Галецкий Пётр Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 134. — 737 с. — 50 000 экз.
- Галецкий Пётр Антонович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2012. Праверана 7 лютага 2012.
- Один из тысячи Ивановых (руск.). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана 7 лютага 2012.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads