Разня ў Срэбраніцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Разня ў Срэбраніцы (сербск.: Масакр у Сребреници, таксама генацыд у Срэбраніцы)[8][9][10][11] — адна з самых вядомых і крывавых падзей грамадзянскай вайны ў Югаславіі 1991—1995 гадоў (гл. Вайна ў Харватыі і Баснійская вайна). У 1995 годзе тут былі забітыя больш за сем тысяч мусульман, мужчын і хлопчыкаў[12]. Гэта было самае маштабнае масавае забойства ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны[13].
Remove ads
Ход падзей
Срэбраніцкі анклаў, населены пераважна баснійцамі-мусульманамі, быў абвешчаны Саветам бяспекі ААН у красавіку 1993 года «зонай бяспекі», у маі 1993 года СБ ААН «зонай бяспекі» абвешчаны баснійскі анклаў Жэла.
Армія баснійскіх сербаў патрабавала ад мусульман здаць зброю і здацца самім. Малалікія і слабаўзброеныя нідэрландскія міратворцы ААН не былі ў стане супрацьстаяць націску.
Срэбраніцкі анклаў быў узяты корпусам «Дрына» арміі баснійскіх сербаў 11 ліпеня 1995 года. На працягу некалькіх дзён каля 25000 баснійскіх мусульман, большасць з якіх складалі жанчыны, дзеці і старыя, былі выгнаны, загружаны сіламі боснійских сербаў у перапоўненыя аўтобусы і вывезены на тэрыторыі, якія кантраляваліся баснійскімі мусульманамі. Аднак шматлікія баснiйскія мужчыны-мусульмане Срэбраніцы не змаглі пакінуць гэты раён, яны былі ўзяты ў палон, утрымліваліся ў жорсткіх умовах, а затым забітыя. Да 19 ліпеня 1995 ліпеня сербскія баевікі забілі звыш 7000 бяззбройных баснійскіх мужчын і хлопчыкаў ва ўзросце ад 13 да 77 гадоў[14].
Сербы пачалі штурм Жэпы праз два дні пасля падзення Срэбраніцы і змаглі заняць горад 25 ліпеня. У выніку штурму баснійцы страцілі забітымі каля 70 чалавек. Параненыя і грамадзянскія асобы былі эвакуіраваны ў Сараева і Кладань, а паўтары тысячы ваеннапалонных пасля абменены на сербаў. Палкоўнік Аўда Паліч знік без вестак 27 ліпеня 1995 года падчас перамоў аб умовах капітуляцыі жэпскага гарнізона.
Пасля падзення Срэбраніцы і Жэпы НАТА прыняло праграму бамбардзіроўкі сербскіх цэляў і пад пагрозай прымянення сілы прадухіліла напад сербаў на іншую «зону бяспекі» — Гораждзе. У далейшым аперацыя НАТА «Абдуманая сіла», а таксама шэраг наступальных аперацый харватаў і баснійцаў-мусульман прадвызначылі заключэнне Дэйтанскіх пагадненняў і спыненне вайны.
Remove ads
Расследаванне
Самым першым асуджаным Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі па срэбраніцкай справе стаў найміт 10-га дыверсійнага атрада Дражэе Эрдэмавіч, прысуджаны ў лістападзе 1996 года да пяці гадоў пазбаўлення волі. Аднак Эрдэмавіч пасля трох з паловай гадоў зняволення быў вызвалены; на падставе яго паказанняў у жніўні 2001 года быў асуджаны генерал Радзіслаў Крстыч — адзін з высокапастаўленых афіцэраў войска баснійскіх сербаў.
У 2003 годзе адказнасць за масавыя забойствы мірнага баснійскага насельніцтва была афіцыйна прызнаная ўладамі Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны[15]. У 2010 годзе парламент Сербіі таксама асудзіў разню.
У студзені 2007 года Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі ў Гаазе кваліфікаваў дзеянні сербаў як генацыд. У сваю чаргу, у студзені 2009 года Еўрапейскі парламент абвясціў 11 ліпеня «днём памяці генацыду ў Срэбраніцы».
Родныя ахвяр падалі ў суд на Нідэрланды. Гаагскі трыбунал у 2014 годзе прызнаў адказнасць Нідэрландаў за высылку з базы міратворцаў ААН 350 мужчын 13 ліпеня 1995 года, нягледзячы на тое, што галандскія вайскоўцы ведалі, што тых могуць забіць[16].
У 2016 годзе былы палітычны лідар баснійскіх сербаў Радаван Караджыч прысуджаны да 40 гадоў турмы за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас баснійскай вайны. Ён, у прыватнасці, быў прызнаны вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы. Па выніках разбору суд усклаў на Караджыча адказнасць за забойства, захоп закладнікаў і прымусовае перасяленне жыхароў.
У лістападзе 2017 года Гаагскі трыбунал прысудзіў былога генерала арміі баснійскіх сербаў Ратка Младзіча да пажыццёвага зняволення, прызнаўшы яго вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці[17].
Remove ads
Зноскі
- [1]http://k.foto.radikal.ru/0612/27324f3b56cb.jpg Архівавана 7 снежня 2010.
- http://k.foto.radikal.ru/0612/27324f3b56cb.jpg Архівавана 7 снежня 2010.
- THE PROSECUTOR OF THE TRIBUNAL AGAINST DRAZEN ERDEMOVIC . un.org (22 мая 1996). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 03 апреля 2009.
- Сребреница. История и загадки трагедии//Эхо планеты № 31 (902) 29 июля-4 августа 2005
- Идентифицированные останки погибших.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2020. Праверана 7 верасня 2013.
- Дамоклов меч НАТО завис над Боснией//Комсомольская правда. 29 июля
- zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2019. Праверана 19 ліпеня 2019.
- International Tribunal for the Prosecution of Persons Responsible for Serious Violations of International Humanitarian Law Committed in the Territory of Former Yugoslavia since 1991.Case No. IT-98-33-T, p 179 «The Trial Chamber concluded that almost all of those murdered at the execution sites were adult Bosnian Muslim men and that up to 7000-8000 men were executed»
- Vreme 704 - Izvestaj Komisije Vlade RS o zlocinu u Srebrenici 1995: Otvaranje najmracnije stranice (серб.). vreme.com. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 2011-6-14.
- zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2019. Праверана 19 ліпеня 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads