Жэпа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жэпа (сербахарв.: Жепа, Žepa) — невялікі населены пункт ва ўсходняй частцы Рэспублікі Сербскай у супольнасці Рагаціца.
У 1991 годзе колькасць насельніцтва Жэпы складала 2 441 чалавек — з іх 2330 баснякоў (95 %), 103 сербаў і 8 іншых югаславаў.
Remove ads
Геаграфія
Жэпа размешчана на паўночны ўсход ад Рагаціцы, на паўднёвы захад ад Срэбраніцы і на паўночны захад ад Вішаграда. Горад знаходзіцца на рэчцы Жэпе, якая ўпадае ў Дрыну, у даліне паміж гарамі Явар і Дэветак.
Гісторыя
Падчас Баснійскай вайны (1992—1995) Жэпа разам са Срэбраніцай і Гораждзе з’яўлялася адным з трох баснійскіх анклаваў ва ўсходняй Босніі, абложаных сербамі.
Камандуючым 285-й брыгадай, дыслакаванай у Жэпе, быў палкоўнік Аўда Паліч. У красавіку 1993 года Жэпа была абвешчаная «бяспечным раёнам», і ў ёй размясціўся атрад украінскіх міратворцаў. 25 ліпеня 1995 года ў ходзе аперацыі «Ступчаніца 95» Войска Рэспублікі Сербскай блакавала і, пасля перамоваў з камандзірамі баснійцаў, заняло горад. Важную ролю ў мірнай эвакуацыі насельніцтва Жэпы адыграў удзел у перамовах прадстаўніка камандавання сіл ААН палкоўніка УС Украіны Мікалая Верхагляда[1]. У выніку дамоўленасцяў баснійскае насельніцтва пры дапамозе ўкраінскіх вайскоўцаў было эвакуявана з Жэпы ў Сараева[2][3][4][5].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads