Ракавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́кавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ракавічы. Плошча — 5600 га[1].
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. Скасаваны 28 жніўня 2013 года, тэрыторыя далучана да Орлеўскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 805 чалавек[2], з іх 84,6 % — беларусы, 13,2 % — палякі, 1,0 % — рускія[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: аграгарадок Ракавічы, вёскі Бабічы, Балотнікі, Валянчыцы, Карпавічы, Крупава, Мардасы, Раманавічы, Русакі, Ручыцы, Семянякі, Сухары, Сямягі, Філіпавічы, Хількі, Церахі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads