Рамасвамі Венкатараман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рамасвамі Венкатараман
Remove ads

Рамасвамі Венкатараман (4 снежня 1910 — 27 студзеня 2009) — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Хуткія факты Рамасвамі Венкатараман, 8-ы прэзідэнт Індыі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Раджамадам у Тамілнадзе. Атрымаў адукацыю ў Мадраскім універсітэце, спецыялізаваўся на эканоміцы. Пазней атрымаў юрыдычную адукацыю. Доўгі час працаваў у Вышэйшым судзе Мадраса, а з 1951 года — у Вярхоўным судзе. У ходзе сваёй юрыдычнай практыкі зблізіўся з індыйскім вызваленчым рухам, быў актыўным удзельнікам ІНК, асабліва яго прафсаюзнага крыла. Пасля Другой сусветнай вайны быў сярод юрыстаў, упаўнаважаных кіраўніцтвам ІНК для абароны індыйскіх нацыяналістаў ад абвінавачванняў у супрацоўніцтве з мілітарыстамі Японіі. У 1947—1950 гадах — сакратар Мадраскага правінцыйнай калегіі адвакатаў.

Венкатараман быў абраны ў часовы парламент незалежнай Індыі, які працаваў у 1950—1952 гг., а таксама ў першы парламент Індыі. Пазней перайшоў на працу ў федэральны ўрад Індыі, заняў месца члена Планавай камісіі да 1971 года. У 1977 годзе быў зноў абраны ў парламент краіны ад ІНК. Пасля вяртання партыі да ўлады ў 1980 годзе заняў пасаду міністра фінансаў, а пазней, у 1982 — міністра абароны ва ўрадзе Індзіры Гандзі. Віцэ-прэзідэнт Індыі ў 1984—1987 гг. Прэзідэнт Індыі ў 1987—1992 гг.

Remove ads

Зноскі

  1. Ramaswamy Venkataraman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Ramaswamy Venkataraman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads