Рудольф Вірхаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рудольф Вірхаў
Remove ads

Рудольф Людвіг Карл Вірхаў (ням.: Rudolf Ludwig Karl Virchow; 13 кастрычніка 1821, Свідвін, Памеранія — 5 верасня 1902, Берлін) — вялікі нямецкі навуковец і палітычны дзеяч другой паловы XIX стагоддзя, лекар, патолагаанатам, гістолаг, фізіёлаг, заснавальнік клетачнай тэорыі ў біялогіі і медыцыне, тэорыі клетачнай паталогіі ў медыцыне; быў вядомы таксама як археолаг, антраполаг і палеантолаг.

Хуткія факты Рудольф Вірхаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Берлінскі ўніверсітэт (1843). З 1849 у Вюрцбургскім універсітэце (з 1856 прафесар), адначасова дырэктар Інстытута паталогіі.

Навуковыя працы па тэорыі цэлюлярнай (клетачнай) паталогіі, у адпаведнасці з якой паталагічны працэс — сума парушэнняў жыццядзейнасці асобных клетак арганізма. Апісаў патамарфалогію і растлумачыў патагенез асноўных агульнапаталагічных працэсаў. Трыяда Вірхава апісвае тры катэгорыі фактараў, якія, як лічыцца, спрыяюць развіццю трамбоза.

Займаўся антрапалогіяй, археалогіяй і этнаграфіяй. У апошнія гады жыцця праціўнік эвалюцыйнага вучэння Ч. Дарвіна.

У 1880—93 член Рэйхстага, адзін з заснавальнікаў і лідэраў нямецкай буржуазна-ліберальнай прагрэсіўнай партыі (1861, з 1884 — Партыя свабодамысных).

Remove ads

Зноскі

1. Rudolf Ludwig Karl Virchow // Who Named It? — 1994. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Rudolf Virchow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

4. Вирхов Рудольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

5. Матэматычная генеалогія — 1997.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads