Ружанскія могілкі (Слонім)

Слонім From Wikipedia, the free encyclopedia

Ружанскія могілкі (Слонім)map
Remove ads

Ружанскія могілкі — праваслаўныя могілкі ў Слоніме, адны з найстарэйшых у горадзе.

Хуткія факты Ружанскія могілкі, Размяшчэнне ...
Remove ads

Гісторыя

У 1596 годзе ў Брэсце была заключаная рэлігійная унія паміж праваслаўнай царквой Вялікага княства і каталіцкім касцёлам. Утварылася новая плынь хрысціянства — уніяцтва, да якога далучыліся праваслаўныя святары Слоніма, а Ружанскія могілкі сталі месцам пахавання ўніятаў. І заставаліся такімі да моманту аб’яднання ўніяцтва з праваслаўем у 1839 годзе.

Таксама на могілках пахавана шмат польскіх жаўнераў часоў Польскай Рэспублікі. У 1995 годзе галава Слонімскага аддзела саюза палякаў Леанарда Раўкоўская запрасіла добраахвотнікаў з Польшчы, каб прывесці ў парадак польскую частку могілак. На запрашэнне адгукнуліся люблінскія палякі-студэнты (біёлаг, філолаг, гісторыкі). Таксама былі і тутэйшыя добраахвотнікі колькасцю 51 чалавек, але збольшага гэта былі пажылыя людзі. Цягам 20 дзён яны прыбіралі могілкі.

У жніўні 1942 года на Ружанскіх могілках урачыста пахавалі самаахоўцаў. Увосень таго ж года была ўшанаваная іхняя памяць з удзелам шмат якіх тутэйшых кіраўнікоў.

Remove ads

Пахаваныя на могілках

Remove ads

Зноскі

  1. 1236. Магіла Лявіцкага Міхаіла Іванавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Гродзенская вобласць.  371 с., іл.
  2. 1237. Магіла Міхальчыка Аляксандра Лявонавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Гродзенская вобласць.  371 с., іл.
  3. 1238. Магіла Сінічкіна Фёдара Міхайлавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Гродзенская вобласць.  371 с., іл.
  4. 1239. Магіла Шылы Аляксандра Андрэевіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Гродзенская вобласць.  371 с., іл.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads