Сабалёўскі сельсавет (Краснапольскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабалё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сабалі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мхініцкага сельсавета[1].
20 снежня 1982 года ўтвораны зноў у складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Мхініцкага сельсавета ў складзе 16 населеных пунктаў: вёскі Аўчынец, Баравая, Беразуга, Выдранка, Горкі, Дуброўка, Завадок, Марынаполле, Пятровічы, Сабалі, Старая Буда, Топкае і пасёлкі Гарадок, Ляды, Струменск і Чэрня[2]. 31 студзеня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мхініцкага сельсавета.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads