Сабор Святога Іосіфа (Бухарэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабор Святога Іосіфа (рум.: Catedrala Sfântul Iosif) — каталіцкі сабор у горадзе Бухарэст, Румынія. Кафедральны сабор Бухарэсцкія архідыяцэзіі, помнік архітэктуры.
Remove ads
Гісторыя
Сабор пабудаваны ў 1873—1884 гадах па праекце венскага архітэктара Фрыдрыха Шміта. Храм выкананы ў неараманскім стылі з элементамі неаготыкі[1]. Мае памеры 40 на 22 метра[1].
Галоўным ініцыятарам стварэння сабора быў біскуп Нікопала Ігнацыа Паолі. Сродкі на будаўніцтва збіраліся сярод каталікоў Румыніі, а таксама за мяжой, свой унёсак зрабілі шматлікія сябры і знаёмыя біскупа Паолі. На перыяд вайны за незалежнасць будаўніцтва храма перарывалася.
27 красавіка 1883 года Святы Прастол абвясціў пра стварэнне Бухарэсцкай архідыяцэзіі, пасля заканчэння будаўніцтвы храм Св. Іосіфа стаў яе кафедральным саборам, а Ігнацыа Паолі — першым архібіскупам Бухарэста[2]. Будаўнічыя працы былі завершаны ў 1884 годзе, асвячэнне сабора адбылося 15 лютага 1885 года[1].
У 1999 годзе сабор з пастарскім візітам наведваў Папа Ян Павел II[2]. Паводле даных на 2014 год колькасць вернікаў складае каля 1700 чалавек[3].
Remove ads
Архітэктура
У архітэктуры фасада вылучаецца вялікае неагатычнае акно-ружа над галоўным уваходам.
Галоўны алтар сабора выкананы ў Рыме з белага карарскага мармуру. Арыгінальныя вітражы загінулі падчас бамбардзіроўкі горада ў красавіку 1944 года і пасля вайны былі заменены іншымі[1].
Арган сабора — адзін з лепшых у Румыніі. Ён пабудаваны ў 1930 годзе ў Тымішаары і мае тры мануалы, 3375 труб, 54 асноўныя рэгістры і 36 дадатковых[1].
Сабор некалькі разоў цярпеў ад частых у Бухарэсце землетрасенняў і шмат разоў рэстаўраваўся, апошні раз у 1991 годзе.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads