Саковічы герба «Помян»
вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Помян» From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саковічы, Саковічы-Насілоўскія — шляхецкі род герба «Помян».

Родапачынальнікам лічыцца Сак (у хрышчэнні Станіслаў), які пры заключэнні Гарадзельскай уніі быў адаптаваны да герба «Помян»[1], у 1433 годзе быў старастам дубінскім. Станіслаў Ск меў 6 сыноў -- Андрэя, Ваську (Васілю), Алехну, Івашку, Станьку, Пятра, Федзьку. З канца XV ст. Саковічы называюцца Насілоўскімі ад маёнтка Насілава (Ашмянскі павет).
Remove ads
Прадстаўнікі
- Андрэй — ваявода троцкі (1459—1465), намеснік полацкі (1444—1458), намеснік смаленскі (1440)
- Багдан
- Юрый
- Міхаіл
- Ганна
- Васька (Васіль) (? — каля 1473) — 25 ліпеня 1444 года разам з жонкай, дачкой і іншымі (не названымі) дзецьмі зрабіў ахвяраванне віленскім францысканцам[2]. Жонка — Мілохна[3].
- Сцечка — памёр пры жыцці бацькі
- Кацярына — памерла пры жыцці бацькі
- Алехна — староста бельскі (1477—1481)
- Івашка (Ян) — староста вількейскі (1451), маршалак гаспадарскі (1472)
- Альберт
- Станька (Станіслаў) — меў бенефецыйныя ўладанні ў Боліне і Уле (каля Чашнікаў), якія атрымаў ад Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра Ягелончыка[4]. Жонка — Васка.
- Пётр — староста ковенскі (1447), які хутчэй за ўсё згаданы як Vako у час паездкі да магістра Ордэна ў пачатку 1447 года[5].
- Федзька — згадваецца толькі адзін раз паміж 1441/1443 гадоў, калі атрымаў людзей ад вялікага князя Казіміра Ягелончыка[6]. Магчыма, стараста бельскі ў 1439 годзе[7].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads