Самуэль Аскерка
(пам. 1673) суддзя земскі мазырскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самуэль Аскерка (каля 1600 — 1673) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа» зменены. Нарадзіўся ў сям’і Пятра.
Мазырскі пісар земскі, войт з 1633 года, падсудак з 1638 года, суддзя земскі з 1653 года; пасол на сойм 1662 года, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1666 годзе. Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў, Хацінскай бітве 1621 года, вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў, паходах Я. Радзівіла супраць казакоў у 1649 і 1651. Вызначыўся ў вайне Расіі з Рэччу Паспалітай1654—1667 гадоў. У 1654 годзе як палкоўнік узначальваў некалькі харугваў паспалітага рушэння і наёмнікаў, вёў баі пад Быхавам, у заходняй Беларусі.
Выступаў супраць Кейданскай уніі 1655 года са Швецыяй, ваяваў з яе прыхільнікам Б. Радзівілам. У 1658—1659 гадах ваяваў ва ўсходняй Беларусі, у 1660 годзе — на Палессі, у Новагародскім ваяводстве, каля Чарэі, у 1661 годзе — супраць казакоў у паўдёвай Беларусі, у 1662 годзе — супраць расійскіх войск каля Быхава і Чавусаў. У 1671 годзе заснаваў кляштар бернардзінцаў у Слуцку.
Remove ads
Зноскі
- Rolnik D. Województwo mińskie i Jeleńscy w życiu publicznym Rzeczypospolitej w latach 1764-1795 w świetle ich korespondencji — Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego, 2018. — С. 20. — 326 с. — ISBN 978-83-226-3123-2, 978-83-226-3124-9 — ISSN 0208-6336
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads