Санхурхада

From Wikipedia, the free encyclopedia

Санхурхада
Remove ads

Санхурхада (ісп.: Sanjurjada) — спроба дзяржаўнага перавароту ў Іспаніі ў жніўні 1932 года. Сваю назву падзея атрымала ад імя генерала Хасэ Санхурха, лідара змоўшчыкаў[1].

Хуткія факты Санхурхада, Дата ...
Remove ads

Напярэдадні

З падзеннем манархіі і ўсталяваннем рэспублікі ў шэрагах іспанскіх манархістаў вяліся размовы пра неабходнасць ўзброенага перавароту, каб аднавіць стары рэжым у краіне[2]. Прыкметна, што першая сустрэча апазіцыянераў для абмеркавання магчымасці вяртання ранейшых парадкаў адбылася 14 красавіка 1931 года, у дзень змены ўлады[3].

Да незадаволеных далучаецца генерал Хасэ Санхурха[4]. З усталяваннем рэспублікі ён набыў папулярнасць[5]. Хоць першапачаткова вайсковец падтрымліваў новую ўладу, але з часам змяніў свае погляды. Санхурха адкрыта выказваў незадаволенасць, што каштавала яму пасады кіраўніка грамадзянскай гвардыі[4]. Вакол генерала аб’ядноўваюцца як манархісты, так і правыя рэспубліканцы, а таксама ваенныя, незадаволеныя рэформамі ў арміі і скарачэннямі вайсковых кадраў[6]. Іншым фактарам незадаволенасці стала аграрная рэформа[7].

Remove ads

Путч

8 жніўня 1932 года Санхурха сустракаецца са сваімі аднадумцамі ў Мадрыдзе. Змоўшчыкі дамовіліся выступіць супраць урада праз два дні[4].

10 жніўня генерал пачынае паўстанне ў горадзе Севілья ў Андалусіі. Яго паплечнік з ліку манархістаў Эміліа Барэра ўзначаліў мяцежнікаў у сталіцы.

У Мадрыдзе да змоўшчыкаў далучаюцца звольненыя ўрадам Мануэля Асаньі вайскоўцы. Путчысты спрабавалі ўзяць штурмам будынак ваеннага міністэрства[5], але іх атака была адбіта, а пазней улады цалкам падавілі сталічны бунт[4].

Сілы пад асабістым камандаваннем Санхурха дамагліся больш значных вынікаў у сваёй справе. Паўстанне распаўсюджаваецца на горад Херэс-дэ-ла-Франтэра. Апазіцыянеры з Севільі і Херэса рухаюцца насустрач адзін аднаму і потым злучаюцца. Аднак Санхурха не атрымалася падняць супраць уладаў шырокія народныя масы і сілавікоў у іншых рэгіёнах Іспаніі. У прыватнасці, на бок паўстанцаў адмовіліся пераходзіць байцы грамадзянскай гвардыі, хоць мяцежны генерал быў раней іх камандзірам. Значна перашкодзіла путчу забастоўка севільскіх рабочых, якія былі лаяльны да левага ўрада Асаньі[4][5].

Санхурха спрабуе бегчы ў Партугалію, але кіраўніка паўстання злавілі ва Уэльве[4].

Remove ads

Наступствы

Каля двухсот удзельнікаў путчу паўсталі перад судом. Большасць з іх былі прысуджаны да турэмнага зняволення, а частка накіравалася ў ссылку[4]. Некаторыя вызвалены за адсутнасцю складу злачынства[8]. Іх канфіскаваная маёмасць пераразмяркоўвалася ў рамках аграрнай рэформы, супраць якой тыя выступалі[7]. Сярод змоўшчыкаў толькі Санхурха быў прысуджаны да смяротнага пакарання, але ў 1933 годзе, калі пасаду старшыні ўрада (прэзідэнта) заняў Алехандра Лерус, яго прысуд быў заменены пажыццёвым зняволеннем, а затым ссылкай у Партугалію[4].

У ліпені 1936 года, калі паўстанцы-нацыяналісты пачнуць новы путч супраць рэспубліканскага ўрада, Санхурха прапануюць стаць правадыром апазіцыі. Той вылецеў на самалёце з Партугаліі, але загінуў у авіякатастрофе.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads