Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Слуцк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Іаана-Прадцечанская царква ці Іаанаўская царква — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.
Гісторыя
Першая вядомая Іаана-Прадцечанская царква ў Слуцку ўпамінаецца ў 1439 годзе.
У 1581 годзе назва царквы сустракаецца ў грамаце слуцкай княгіні Кацярыны Тэнчынскай. Знаходзілася царква на паўднёвай ускраіне горада, па левы бок ад галоўнай вуліцы Новага места, у пазнейшыя часы вядомай як Навамейская (цяпер імя Максіма Багдановіча).
У 1793 годзе царква адзначалася як «будынкам драўляная, старая». На працягу канца XVIII — першых дзесяцігоддзяў XIX стагоддзя яе прыход змяншаўся. Да 1840-х гадоў яна ўжо была пустая і пакінутая. У 1842 годзе царкву разабралі з-за старасці, хаця афіцыйнае скасаванне адбылося толькі ў 1853 годзе і яе прыход быў прыпісаны да Юр’еўскай царквы[1].
Remove ads
Зноскі
- Ігар Ціткоўскі.. Царква Святога Іаана Прадцечы . Наследие Слуцкого края (5 верасня 2016).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads