Свята-Ануфрыеўская царква (Баршчэва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Ануфрыеўская царква (Баршчэва)map
Remove ads

Свята-Ануфрыеўская царква — праваслаўны храм у в. Баршчэва (Камянецкі раён). Размешчана на заходняй ускраіне вёскі, каля могілак. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Хуткія факты Свята-Ануфрыеўская царква, Краіна ...

Пабудавана ў 1840 г. з мясцовага бутавага каменю на сродкі вернікаў і мясцовай памешчыцы[1].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Бакавы фасад

Царква вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе вылучаецца рызаліт прытвора, на тыльным — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Плоскасныя фасады раскрапаваны руставанымі лапаткамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апяразанымі ліштвамі з замковымі камянямі. Атынкоўка і пабелка архітэктурнага дэкору кантрастна вылучае яго на фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен. Бляшаны дах па цэнтры завершаны двух'ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Прамавугольны ўваходны праём і паўкруглая люкарна над ім вылучаны атынкаванымі ліштвамі.

Унутраная прастора з парамі драўляных слупоў размежавана на тры нефы. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам з паўкруглай салеяй перад ім. Над уваходам кансольна выступаюць хоры. Абраз 18 -19 ст. «Святая Магдаліна».

На восі царквы размешчана двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая брама-званіца з макаўкай, выкладзена з бутавага каменю майстрамі з г. Высокае Камянецкага р-на.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads