Свята-Пакроўская царква (Гарадзечна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўная царква ў Гарадзечне Пружанскага раёна, збудаваная ў памяць бітвы паміж расійскімі і напалеонаўскімі войскамі ў 1812 годзе. Помнік архітэктуры з элементамі класіцызму.
Remove ads
Гісторыя

На сустрэчах і ў ліставанні з гродзенскім губернатарам генерал Аляксандр Тармасаў неаднаразова выказваў думкі пра неабходнасць ушанавання памяці Гарадзечанскай бітвы. Фундатарам пабудовы стаў уласнік Гарадзечны і Плянты Войцех Пуслоўскі, былы маршалак Слонімскага павета, а будаўніком — памешчык Шэмет. Збудаваная ўніяцкай[2] царква была адчынена на свята Пакрова 1825 года і атрымала назву Свята-Пакроўскай[3]. Пазней царква пераўтваралася то ў каталіцкую, то ў праваслаўную, то назад ва ўніяцкую. Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе ў царкве быў усталяваны іканастас[4], а па здушэнні паўстання 1863 года яна была канчаткова перададзеная праваслаўным[5].
6 лютага 1963 года Савет па справах Рускай праваслаўнай царквы пры Савеце міністраў СССР прыняў рашэнне аб ліквідацыі прыхода ў вёсцы Гарадзечна. У будынку царквы пэўны час размяшчалася калгаснае зернясховішча і школьная спартыўная зала. Паступова ў царкве праржавеў дах, уваходная арка і каменная агароджа былі разабраны, сам будынак храма знаходзіўся ў поўным запусценні[4].
У 1990 годзе царква была вернута праваслаўным. Да гэтай пары яна практычна была пазбаўлена даху, а з чатырох каменных слупоў, якія падпіралі скляпенні, застаўся толькі адзін. Дзякуючы намаганням ураджэнца гэтых мясцін Леаніда Несцерчука і пры падтрымцы грамадскасці і мясцовых уладаў пачалася рэстаўрацыя храма. Дзякуючы таму, што захаваліся гістарычныя дакументы, ён быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе. Праект аднаўлення выканаў архітэктар з Брэста Рыгор Будзька, рэстаўрацыйныя працы здзейсніла брыгада з Валыні[4].
12 кастрычніка 1991 года на свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы царкву асвяціў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Канстанцін[6].
Remove ads
Архітэктура

Будынак прамавугольны ў плане, над уваходам вежа-званіца. Асноўны трохнефавы аб'ём накрыты двухсхільным дахам, у цэнтры якога размешчаны васьмігранны светлавы барабан. На галоўным фасадзе накладны порцік. Вокны акаймаваны простымі ліштвамі.
Асаблівую велічнасць храму надавалі 12 калон (дзве пры ўваходзе і 10 унутры), якія сімвалізавалі «12-ы год»[3].
Першапачаткова царква мела выгляд велізарнага свірна; не было ні купала, ні званіцы[4].
Remove ads
Зноскі
- Пружанское благочиние (руск.). Официальный сайт Брестской епархии. (10 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
- Helga.. Городечненская битва 1812 года (руск.)(недаступная спасылка). Достопримечательности. Портал города Пружаны (10 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 30 снежня 2012.
- Ірына Сядова.. Вуліцы майго дзяцінства(недаступная спасылка). Культура. Раённыя будні (10 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 30 снежня 2012.
- Свято-Покровской церкви д.Городечно нужна ваша помощь (руск.). Раённыя будні (29 лютага 2012).
- Аляксей Ганчук. Ці ажыве стары гасцінец?.. // Народная трыбуна. — 13 красавіка 2010. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016.
- Юрий Рубашевский.. Вечно будет помнить Городечно (руск.). Гісторыя. Вечерний Брест (15 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads