Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор (Ваўкавыск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Петра-Паўлаўскi кафедральны сабор — мураваны праваслаўны храм у горадзе Ваўкавыску Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры горада на вул. Леніна, 21.
Remove ads
Гісторыя
16 кастрычніка 2004 года храм быў асвячоны мітрапалітам Філарэтам. Да храма прымыкаюць памяшканні нядзельнай школы з бібліятэкай і гаспадарчыя пабудовы[1].
Архітэктура
Пабудавана з цэглы. Вырашана цэнтрычным квадратным у плане аб’ёмам, завершаным цыбулепадобным купалам на цыліндрычным светлавым барабане. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае рытмічнае чляненне фасадаў, высока ўзнятыя вузкія арачныя аконныя праёмы[2].
Зноскі
- Храм святых апосталаў Пятра і Паўла г. Ваўкавыск Архівавана 29 снежня 2019.
- Петра-Паўлаўскi кафедральны сабор(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2022. Праверана 29 снежня 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads