Свята-Троіцкая царква (Бездзеж)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Троіцкая царква (Бездзеж)map
Remove ads

Царква Прасвятой Тройцы — помнік драўлянага дойлідства ў аграгарадку Бездзежы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Царква пабудавана ў 1784 годзе з дрэва на падмурку ўніяцкай царквы 1-й паловы XVII ст. Паводле загада гродзенскага генерал-губернатара ў 1865 годзе перабудавана ў праваслаўны храм па праекце архітэктара Мсціслава Барташэўскага на вылучаную казной суму 1 000 рублёў[1].

Царква разам з брамай-званіцай, звон якой быў адліты ў 1776 годзе, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей[2].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Брама-званіца ў 1915 годзе.
Thumb
Брама-званіца. Фота не пазней 1950 года.

У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі храма і рашэнні галоўнага фасада спалучаюцца традыцыі мясцовага драўлянага дойлідства з уплывам мураванага будаўніцтва эпохі барока. Кампазіцыя будынка складаецца з двух прамавугольных у плане зрубаў рознай шырыні. Перад царквой — прамавугольная ў плане званіца-брама, накрытая двухсхільным дахам[3].

Асноўны зруб і апсідны прыруб маюць аднолькавую вышыню і пакрыты агульным дахам, апяразаны карнізам з вялікім вынасам, які над апсідай пераходзіць у трохвугольныя застрэшкі. Двухсхільная кроквенная страха завяршаецца трыма вальмамі над апсідай і паўвальмай на галоўным фасадзе. Яго фланкіруюць дзве чацверыковыя вежы, завершаныя пукатымі гранёнымі купаламі з макаўкамі. Сцены вертыкальна ашаляваны, шчыты франтонаў запоўнены дэкаратыўнай шалёўкай з нашчыльнікамі. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены разнымі ліштвамі. Уваход зроблены праз вялікі ганак з разнымі калонкамі і балясінамі[3].

Інтэр’ер зальны, з чатырма слупамі ў сярэдзіне, над уваходам хоры; захаваліся абразы XVII—XVIII стст[3]. Іканастас з разнымі царскімі варотамі выкананы ў 1872 годзе.

Брама-званіца

Перад царквой пастаўлена званіца-брама: два ярусы-чацверыкі пад двухсхільным дахам. Яны мацуюць «забраную ў слупы» канструкцыю, гарызантальна ашаляваны. Брама вырашана арачным праёмам. Верхні чацвярык званіцы мае невялікія здвоеныя праёмы на тарцах. Мастацкім рарытэтам з’яўляецца падпісны звон 1776 года.

У 2000-х гадах брама-званіца была перабудавана.

Remove ads

Абраз


Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads