Святлана Міхайлаўна Талстая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святла́на Міха́йлаўна Талста́я (дзявочае прозвішча Шур[3]; нар. 14 снежня 1938, Масква) — расійскі лінгвіст, спецыяліст у галіне славянскай этналінгвістыкі, доктар філалагічных навук (1993), прафесар, акадэмік РАН (2016), загадчык аддзела этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства РАН, кіраўнік Маскоўскай этналінгвістычнай школы.
Удава акадэміка РАН М. І. Талстога, маці тэлевядучай Фёклы Талстой.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 14 снежня 1938 года ў Маскве[4] ў сям’і журналістаў Міхаіла Маркавіча Шура і Анастасіі Сямёнаўны Тахілат.
Навучалася на філалагічным факультэце МДУ. З 1961 года — у Інстытуце славяназнаўства РАН. У 1968 годзе пасля заканчэння там аспірантуры абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пачатковыя і канчатковыя спалучэнні зычных у славянскіх мовах» (навуковы кіраўнік — У. М. Тапароў). З 1992 года — загадчыца сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства. У 1993 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Славянская марфаналогія: асноўныя паняцці, аспекты і метады». 28 кастрычніка 2016 года абрана сапраўдным членам РАН па Аддзяленні гісторыка-філалагічных навук[5].
Замежны член (акадэмік) Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2000) і Польскай акадэміі мастацтваў. Член рэдкалегіі часопісаў «Известия РАН. Серия литературы и языка» і «Русский язык в научном освещении».
Remove ads
Навуковая дзейнасць
С. М. Талстая — спецыяліст у галіне славянскай этналінгвістыкі, фалькларыстыкі і этнаграфіі, дыялекталогіі, параўнальнай лексікалогіі і фанетыкі славянскіх моў. Разам з М. І. Талстым з’яўляецца заснавальніцай Маскоўскай этналінгвістычнай школы (пасля смерці мужа ў 1996 годзе ўзначаліла школу).
З пачатку 1990-х гадоў кіруе працай над фундаментальным выданнем Маскоўскай этналінгвістычнай школы — пяцітомным этналінгвістычным слоўнікам «Славянские древности» (т. 1 — М., 1995; т. 2 — М., 1999; т. 3 — М., 2004; т. 4 — М., 2009; т. 5 — М., 2012), а таксама многімі іншымі калектыўнымі выданнямі і праектамі Аддзела этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славяназнаўства РАН (серыя «Славянский и балканский фольклор», зборнікі па вывучэнні народнай духоўнай культуры Палесся, праект «Категории языка народной культуры» паводле праграмы АГФН РАН, праект «Время и пространство: семантика и символика» і інш.).
Remove ads
Асноўныя працы
- Толстая, С. М. Морфонология в структуре славянских языков. — М., 1998.
- Толстая, С. М. Полесский народный календарь. — М., 2005.
- Толстая, С. М. Пространство слова. Лексическая семантика в общеславянской перспективе. — М., 2008.
- Толстая, С. М. Семантические категории языка культуры: очерки по славянской этнолингвистике. — М., 2010.
- Толстая, С. М. Мир человека в зеркале языка. Очерки по славянскому языкознанию и этнолингвистике. — М. : Индрик, 2019.
Узнагароды
- Ордэн Дружбы (5 снежня 2014) — за вялікі ўнёсак у развіццё адукацыі, навукі, падрытоўку кваліфікаваных спецыялістаў і шматгадовую плённую дзейнасць[6].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads