Святы камень Сянежыцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Святы камень Сянежыцкі
Remove ads

Святы камень Сянежыцкі — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння (з 1997). Знаходзіцца на могілках у вёсцы Сянежыцы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Ружавата-шэры дробназярністы граніт прасападобнай формы. Даўжыня 1,65 м, шырыня 1,43 м, вышыня 0,5 м[1]. Аб'ём 0,6 м³. Маса каля 1,7 тон. Прынесены ледавіком 220-150 тыс. гадоў таму са Скандынавіі. Валун у дахрысціянскія часы меў культавае значэнне.

Хуткія факты Святы камень Сянежыцкі, Размяшчэнне ...
Remove ads

Некаторыя легенды

На валуне двое "слядоў". Адзін лічаць выявай пальцаў, а другі — выявай пяткі. Пальцы нібыта пакінула Багародзіца, а пятку — чорт, які гнаўся за ёй. Дагнаць Божую Маці чорт не змог, таму што яна схавалася ў манастыр. Паводле іншага падання, "сляды" пакінулі шведы, каб паказаць, куды яны накіроўваюцца (Янчук, 1889).

Іншыя знакамітыя валуны

Гл.таксама

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads