Свінуха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свінуха, Свінушка, Капытнік[1][2] (Paxillus) — род шапкавых грыбоў сямейства свінухавых парадку балетавых.
- Не блытаць з раслінай Капытнік
Remove ads
Апісанне
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка лейкападобная з падагнутым хвалістым краем, карычнева-бураватая. Пласцінкі зыходныя. Мякаць на зломе цямнее. Ножка цыліндрычная, суцэльная. Споры эліпсоідныя, гладкія. вохрыстыя. Неядомая, мае ядавітыя рэчывы.
Распаўсюджанне
Пашыраны ў Еўразіі (10 відаў) і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 4 віды свінух: свінуха ніткаватая, свінуха панусападобная (Paxillus panuoides), свінуха тонкая (Paxillus involutus) і свінуха тоўстая (Paxillus atromentosus). Сапратрофы. Трапляюцца з ліпеня па кастрычнік паасобку або групамі ў лясах на глебе або гнілой драўніне.
Зноскі
- Свінуха, Свінушка, Капытнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 14. — Мн., 2002. — С. 258—259.
- Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads