Серафім Антонавіч Андраюк

крытык, літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Серафім Антонавіч Андраюк (10 сакавіка 1933, в. Градалі  (бел. (тар.)), Бельскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер у Падляскім ваяводстве, Польшча — 4 красавіка 2022) — беларускі літаратуразнавец, крытык. Кандыдат філалагічных навук (1966). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1994).

Хуткія факты Серафім Антонавіч Андраюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 сакавіка 1933 года ў в. Градалі Бельскага павета Беластоцкага ваяводства ў сялянскай сям’і. З 1945 года разам з бацькамі жыў у в. Бербашы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1957 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй школе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. У 1965 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1966—1981 гадах — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. У 1981—1993 гадах — галоўны рэдактар, у 1993—1996 гадах — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. Жыў у Мінску.

Памёр 4 красавіка 2022 года[2].

Remove ads

Творчасць

Дэбютаваў у друку як крытык і літаратуразнавец у 1964 годзе. Друкаваў рэцэнзіі і артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай савецкай літаратуры і сучаснага літаратуранага працэсу. Даследаваў творчы і жыццёвы шлях пісьменнікаў І. Пташнікава, Б. Сачанкі, І. Мележа і іншых беларускіх літаратараў. Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасці І. Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988). Прымаў удзел у працы над калектыўнымі манаграфіямі «Стыль пісьменніка» (1974), «История белорусской советской литературы» (1977), «Сучасная літаратура: каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку» (2008), шматтомнай «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» (1999—2014).

Складальнік, аўтар прадмоў і каментароў да кніг серыі «Беларускі кнігазбор», прысвечаных пісьменнікам Ц. Гартнаму, К. Крапіве, І. Мележу, Я. Брылю, А. Кулакоўскаму.

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

  • Андраюк С. А. Пісьменнікі. Кнігі: Літаратурна-крытычыныя арт. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1997. — 319 с. 3 600 экз. ISBN 985-02-0360-9.
  • Андраюк С. А. Старонкі на захадзе сонца: Успаміны. — Беласток, 2016. — 319 с. — (Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа» ; кн. 102). ISBN 978-83-7657-201-7.[3]

Узнагароды

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Упершыню надрукаваны ў 2013–2016 гадах у часопісе «Тэрмапілы» за нумарамі 17, 19, 20, 21.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads