Станіславова (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіславова (Пухавіцкі раён)map
Remove ads

Станіславо́ва[1] (трансліт.: Stanislavova, руск.: Станиславово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Ранняя гісторыя

У XIX стагоддзі фальварак Станіславоў (Станіславаў) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.

Каля 1874 года памёр Станіслаў Ратынскі, пасля чаго ўласнасць перайшла да спадкаемцаў па яго сястры[2]. У 1889 годзе маёнткам валодаў стацкі саветнік Буяноўскі Фёдар Емяльянавіч, праваслаўны, было 606 дзесяцін зямлі[3].

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 22 двары, 145 жыхароў
  • 1917 год — 31 двор, 218 жыхароў
  • 1926 год — 44 двары, 255 жыхароў
  • 2002 год — 47 двароў, 79 жыхароў
  • 2009 год — 71 жыхар
  • 2019 год — 78 жыхароў[5]

Транспарт

Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Новае Сяло.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads