Станіслаў Горскі

батанік-фларыст, медык, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Батыс Горскі (6 мая 1802, в. Дварэц, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 мая 1864, Сібір) — беларускі прыродазнавец, медык , педагог, папулярызатар навукі.

Remove ads

Біяграфія

У 18201825 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1830 годзе — загадчык батанічнага сада Віленскага ўніверсітэта. Пасля закрыцця ўніверсітэта ў 1831 годзе ад'юнкт, прафесар Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1840 годзе, напярэдадні закрыцця акадэміі, выехаў у замежную камандзіроўку.

Пасля вяртання на Радзіму ў 18421847 жыў у Паставах, займаўся батанікай і энтамалогіяй. Потым жыў у Берліне, з 1851 — у маёнтку А. Кубліцкага ў Свянцянскім павеце.

У 1863 годзе па падазрэнні ў спачуванні нацыянальна-вызваленчаму руху высланы ў Сібір. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Быў адным з першых даследчыкаў Белавежскай пушчы. Аўтар прац па батаніцы і энтамалогіі. Публікаваў нататкі з падарожжаў па батанічных садах Еўропы. Арганізаваў шырокі абмен гербарыямі паміж вучонымі Еўропы. Многія адкрытыя ім віды раслін названы яго імем (напрыклад, Copaifera gorskiana).

Зноскі

  1. Visuotinė lietuvių enciklopedija Online Праверана 22 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q76499581'></a>
  2. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/gorski-stanislaw-batys/ Праверана 30 жніўня 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads