Станіслаў Яўгенавіч Данілюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Яўгенавіч Данілюк (нар. 1955, Нікалаеўск-на-Амуры Хабараўскага края) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Мае вучонае званне дацэнта.

Хуткія факты Станіслаў Яўгенавіч Данілюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1980 годзе скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У 1990 годзе скончыў ад’юнктуру Маскоўскай вышэйшай школы міліцыі МУС СССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Працаваў у органах унутраных спраў Расійскай Федэрацыі, затым — у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1990—2001 гадах займаў розныя пасады ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь: выкладчыка, старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі, начальніка кафедры прававога рэгулявання расследавання злачынстваў следча-экспертнага факультэта, прафесара кафедры крымінальнага права і крыміналогіі.

У 2001—2006 гадах працаваў начальнікам экспертна-прававога аддзела ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Прымаў удзел у распрацоўцы праектаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, законаў і іншых актаў заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

З верасня 2006 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].

Аўтар больш як 100 навуковых публікацый у галіне філасофіі права, канстытуцыйнага права, крымінальнага права і крыміналогіі.

Remove ads

Узнагароды

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступені[3].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads