Старынкаўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Старынкаўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)
Remove ads

Стары́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старынкі.

Хуткія факты Старынкаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бараўскога сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 550 чалавек[2], з іх 93,6 % — беларусы, 2,7 % — палякі, 2,2 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Вялікае Сяло, Карачуны, Паўлюці, Старынкі і Целяшэвічы.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads