Старынкі (Дзяржынскі раён)

вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Старынкі (Дзяржынскі раён)map
Remove ads

Стары́нкі[2][3] (трансліт.: Starynki, руск.: Старинки) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бараўскога сельсавета.

Thumb
Сязіба Андрайковічаў на малюнку Напалеона Орды
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўночны захад ад горада Дзяржынск, за 48 км ад Мінска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава[3]. Праз вёску працякае рака Самацеч (прыток Ператуці), пралягае аўтамабільная дарога Н8385 Дзяржынск — Вялікае Сяло.

Гісторыя

Вядома з 1484 года, калі каралём Казімірам нададзена ў вотчыну збегламу з Вялікага княства Маскоўскага вярэйскаму княжычу Васілю Міхайлавічу. З 1588 года цэнтр Старынкаўскай воласці Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Маёнтак, сажалкі, млын, карчма.

З 1793 года ў Велікасельскай воласці Мінскага павета. У 1836 годзе пабудаваны касцёл. У 1868 годзе адкрыта царкоўнапрыходская школа, у якой вучыліся 30 хлопчыкаў. У 1886 годзе 48 двароў, 480 жыхароў, праваслаўная царква, школа, вадзяны млын, вінакурны завод. У 1897 годзе 484 жыхары. У 1909 годзе вёска Старынкі, 48 двароў, 481 жыхар, маёнтак Старынкі, 1 двор, 64 жыхары.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска была цэнтрам Старынкаўскага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1886 год — 48 двароў, 480 жыхароў.
  • 1909 год — 48 двароў, 481 жыхар
  • 1998 год — 152 двары, 201 жыхар.
  • 2001 год — 95 двароў, 191 жыхар[3].
  • 1 студзеня 2004 года — 156 двароў, 189 жыхароў.

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads