Сульфанілавая кіслата
хімічнае злучэнне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сульфані́лавая кіслата́[1] (параамінабензолсульфакіслата, n-амінабензолсульфакіслата[1], 4-амінафенолсульфонавая кіслата, анілін-4-сульфонавая кіслата) — унутраная соль, формула якой C6H7NO3S, структурная NH2—C6H4—SO3H.
Remove ads
Уласцівасці
Уяўляе сабой белыя ці шэрыя крышталі. Раскладаюцца пры тэмпературы 280—300 °C, абмежавана растваральныя ў вадзе (1 г у 100 г пры 20 °C). Сульфанілавая кіслата — унутраная соль, у якой амінагрупа нейтралізаваная астаткам сульфакіслаты, таму яна не ўтварае соляў з мінеральнымі кіслотамі, але яе сульфагрупа можа быць нейтралізаваная шчолачамі.
Атрымліваецца сульфаваннем аніліну канцэнтраванай сернай кіслатой пры тэмпературы 180 °C.
Remove ads
Выкарыстанне
Сульфанілавая кіслата выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, лекавых сродкаў, у якасці рэагента ў аналітычнай хіміі, для вызначэння білірубіну ў крыві.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads