Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі (21 жніўня 1949, в. Аляксейкі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 8 красавіка 2020) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, тэхналогіі палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014), доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (2000). Выдатнік вынаходніцтва і рацыяналізацыі (1988).

Хуткія факты Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (1971). З 1971 года працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР. З 1992 года — загадчык лабараторыі, з 2004 года — загадчык аддзела Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя В. А. Белага НАН Беларусі.

З 2015 года — галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі».

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Працы ў галіне хімічнага матэрыялазнаўства і тэхналогіі палімерных кампазіцыйных матэрыялаў. Зрабіў унёсак у распрацоўку тэарэтычных асноў тэхналогіі функцыяналізаваных палімераў і сапалімераў алефінаў, тэхналогію сумесей і сплаваў палімераў, арміраваных пластыкаў. Атрымаў важныя навуковыя вынікі пры вывучэнні міжфазавых узаемадзеянняў і рэлаксацыйных з’яў, раэлагічных паводзін і фазава-структурных пераўтварэнняў у шматкампанентных палімер-палімерных і металапалімерных сістэмах, нанакампазітах. Вынікі даследаванняў выкарыстоўваюцца ў тэхналогіях атрымання і перапрацоўкі канкурэнтаздольных і перспектыўных палімерных кампазітаў. Вынайшаў больш за 150 марак імпартазамяшчальных і экспартаарыентаваных палімерных матэрыялаў для патрэб машынабудавання, электратэхнічнай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і інш.

Remove ads

Узнагароды

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1975) за працу «Даследаванне фізіка-хімічных з’яў пры вырабе і эксплуатацыі палімерных і металапалімерных дэталей машын». Прэмія НАН Беларусі (2008) за цыкл прац «Хімічная тэхналогія імпартазамяшчальных і перспектыўных палімерных матэрыялаў тэхнічнага прызначэння». Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2012). Нагрудны знак узнагароды імя У. М. Ігнатоўскага НАН Беларусі (2019[1]).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads