Сюзанна Дзюшан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сюзанна Дзюшан
Remove ads

Сюзанна Дзюшан-Кроці (фр.: Suzanne Duchamp-Crotti; 1889, Бленвіль-Крэвон — 1963, Нёі-сюр-Сен) — французская мастачка.

Хуткія факты Сюзанна Дзюшан, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Сюзанна Дзюшан вырасла ў асяроддзі, надзвычайна насычаным мастацтвам. Малодшая сястра французскіх мастакоў і скульптараў Марселя Дзюшана, Раймона Дзюшан-Віёна і Жака Віёна. У 1919 годзе Сюзанна другі раз выходзіць замуж — за швейцарскага мастака і графіка Жана Кроці. У якасці вясельнага падарунка Марсель Дзюшан даслаў ім падручнік геаметрыі і інструкцыі па вырабе рэдзі-мейда — кнігу трэба было падвесіць на ганку і дазволіць ветру і дажджу паступова разарваць яе на часткі.

Творчасць пары мастакоў, што развівалася на пачатку XX стагоддзя ў асяроддзі розных мадэрнісцкіх, авангардных плыняў Парыжскай школы, прайшла шлях ад дадаізму праз прадметнае мастацтва да абстракцыянізму высокага ўзроўню. Адной з яркіх ілюстрацый ранняга перыяду ў творчасці С. Дзюшан з’яўляецца палатно «Разбураная і адноўленая мультыплікацыя», якое захоўваецца ў Чыкагскім інстытуце прыгожых мастацтваў (Multiplication brisée et rétablie, 1918—1919).

На працягу ўсяго жыцця Сюзанна працягвала ўдзельнічаць у выставах, такіх як выстава «Femmes Peintures Français» (1925) у Галерэі Барбазанж, арганізаваная жанчынамі-мастакамі, якія жадалі атрымаць прызнанне ў свеце мастацтва. Яна таксама выстаўлялася разам з Мары Ларансен у «Les Femmes Artistes d’Europe» у Нацыянальнай галерэі Жэ-дэ-Пом у 1937 годзе.

У 1945 годзе пасля вайны Сюзанна Дзюшан становіцца членам Саюза жанчын і скульптараў, рэгулярна выстаўляла пейзажы, партрэты і кветкавыя нацюрморты ў сваіх салонах.

У 1967 годзе Марсель Дзюшан, апошні з жывых прадстаўнікоў творчай сям’і, арганізаваў у Руанскім музеі прыгожых мастацтваў рэтраспектыўную выставу, дзе можна было пазнаёміцца і з работамі С. Дзюшан. У наш час найбуйнейшы збор яе палотнаў захоўваецца ў Музеі мастацтваў Філадэльфіі. Выставы яе твораў апошнім часам праходзілі ў парыжскім Цэнтры Пампіду, нью-ёркскім Музеі сучаснага мастацтва, у Доме мастацтваў у Мюнхене і інш.

Remove ads

Зноскі

1. Suzanne Duchamp

2. Delarge J. Suzanne DUCHAMP // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6

3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads