Сямён Барысавіч Шапіра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямё́н Бары́савіч Шапі́ра (нар. 17 чэрвеня 1961 г., в. Рачэнь Любанскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч. Доктар эканамічных навук, прафесар. Сын Барыса Міронавіча Шапіры.
Remove ads
Біяграфія
Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў галоўным эканамістам саўгаса «Камсамолец» (Дзяржынскі раён), старшынёй СКП «Маяк» (Дзяржынскі раён). У 1998—1999 — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу. У 1999—2004 працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З 2004 — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». З красавіка 2008 — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама з мая 2010 па лістапад 2013, пасля — старшыня Мінскага аблвыканкама.
У маі 2017 года быў абраны старшынёй Беларускай федэрацыі хакея. 24 мая ў сувязі з пераходам на іншую працу вызвалены ад пасады старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].
Пасля няўдалага выступлення зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету 2018 г. у Даніі, дзе яна выбыла з элітнага дывізіёну, Сямён Шапіра 28 чэрвеня 2018 г. падаў у адстаўку з пасады старшыні ФХРБ. Ён заявіў, што хакеем павінен кіраваць чалавек з гэтай сферы[2]. За час кіравання беларускім хакеем, элітны дывізіён пакінула не толькі нацыянальная каманда, але і маладзёжная. У свой час юніёрская зборная ўпершыню за доўгі час выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату.
Remove ads
Сям'я
Жанаты, мае дачку і сына[1].
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па праблемах кіравання і рэфармавання АПК Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі.
Выбраная бібліяграфія
- Управление в агропромышленном комплексе прм рыночных отношениях. Мн., 1998.
- Основы управления аграрным сектором в условиях рынка: (Теория, методология и практ. рекомендации). Мн., 1999.
- Механизм рыночного развития агропромышленного комплекса Беларуси. Мн., 2000 (у сааўт.).
- Реформирование агропромышленного комплекса. Мн., 2002 (у сааўт.).
Зноскі
- Замест Шапіры хакейную федэрацыю ўзначаліў нападаючы каманды Лукашэнкі . www.nn.by. Наша Ніва (28 чэрвеня 2018). Праверана 28 чэрвеня 2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads