Сяргей Іванавіч Міхневіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Іванавіч Міхневіч (1 кастрычніка 1958) — беларускі дыпламат. Доктар эканамічных навук.

Хуткія факты Сяргей Міхневіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баумана ў 1982 годзе. У 1992 годзе з чырвоным дыпломам скончыў Усесаюзную (усерасійскую) акадэмію знешняга гандлю.

Працаваў інжынерам філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута транспартнага машынабудавання (горад Дарагабуж, Смаленскай вобласці, СССР), Цэнтральнага канструктарскага бюро «Пеленг» Вытворчага аб’яднання «БелОМА», майстрам, начальнікам вытворча-дыспетчарскага бюро корпуса зборкі і выпрабаванняў аўтамабіляў Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ).

На дыпламатычнай службе ў сістэме Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з чэрвеня 1992 года. Займаў пасады другога сакратара, дарадніка аддзелу міжнародных эканамічных адносін, намесніка начальніка ўпраўлення міжнародных эканамічных адносін МЗС, першага сакратара, саветніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, намесніка Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, начальніка ўпраўлення знешнегандлёвай палітыкі, намесніка дырэктара дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС.

6 снежня 2002 года прызначаны паслом у Арабскай Рэспубліцы Егіпет[1]. 5 мая 2006 стаў дадаткова паслом у Судане па сумяшчальніцтве[2], а 26 лютага 2008 года — таксама і Пастаянным прадстаўніком пры Лізе арабскіх краін па сумяшчальніцтве[3]. Адстаўлены з усіх гэтых пасад быў 14 жніўня 2008[4].

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа, 3-га класа служачага дзяржаўнага апарату.

З’яўляецца аўтарам больш за 85 навуковых прац, уключаючы некалькі манаграфій. Навуковая спецыялізацыя — «Сусветная эканоміка».

Валодае англійскай і французскай мовамі. Жанаты, мае дзвюх дачок і ўнука.

Remove ads

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads