Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў (нар. 15 красавіка 1962, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1983 годзе Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная, артылерыйскае ўзбраенне»; у 1993 годзе Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войскаў і артылерыі»; у 2005 годзе Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі[1] па спецыяльнасці «Вайсковае і дзяржаўнае кіраванне»; генерал-маёр[2].
Праходзіў службу на асноўных камандных пасадах — камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра брыгады, начальніка ракетных войск і артылерыі сухапутных войск, намесніка начальніка Галоўнага штаба сухапутных войск, начальніка 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў[2].
Быў начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь[2]. 20 кастрычніка 2016 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выбраннем яго дэпутатам[3].
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання[1][2].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[4].
Remove ads
Узнагароды
Асабістае жыццё
Жанаты, мае сына і дачку[2].
Майстар спорту СССР па ваенным трохбор'і[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads