Сяргей Мікалаевіч Пачко

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Мікалаевіч Пачко (нар. 1969, в. Белавуша, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец, спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі.

Хуткія факты Сяргей Мікалаевіч Пачко, старшыня Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Брат дзяржаўнага службоўца Аляксандра Пачко[1].

У 1994 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце[2].

З 1988 па 1997 год працаваў эканамістам па гаспадарчым разліку ў калгасе імя Энгельса ў Драгічынскім раёне. У 1997–2010 гадах быў галоўным бухгалтарам, затым намеснікам старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агра-Дзеткавічы». У 2010–2013 гадах узначальваў адкрытае акцыянернае таварыства «Драгічынскі райаграсэрвіс»[2].

У 2013–2015 гадах працаваў першым намеснікам старшыні Драгічынскага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2016–2025 гадах быў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Аляксеевічы-Агра»[2].

17 красавіка 2025 года прызначаны старшынёй Драгічынскага райвыканкама[3][2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads